Четверг, 12 12 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Наш дом там, дзе сэрца

  • Четверг, 17 января 2019 00:19

23 студзеня а 17-й гадзіне ўсіх чытачоў Маргарыта Латышкевіч запрашае на сваю “амаль што днянараджэнскую” імпрэзу. Апроч таго, прэзентавацца будзе і зборнік прозы (апавяданні+аповесці) “Наш дом”. Пасядзець утульна і па-дамашняму можна будзе ў гасціннай Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул.Веры Харужай, 16). 


Паколькі дарыць падарункі куды весялей, чым атрымліваць, аўтар прапануе ўсім зацікаўленым паўдзельнічаць у святочнай акцыі. А менавіта: адказаць на пытанне – і атрымаць зборнік апавяданняў “Яблыкі” (узнагароджаны Нацыянальнай літаратурнай прэміяй). Вядома, з аўтографам. Можа, нават і з крываватым малюнкам. Правілы акцыі простыя: першая пяцёрка чытачоў, якія правільна адкажуць на выбранае пытанне, зможа забраць падпісаны асобнік непасрэдна на імпрэзе 23 студзеня. Свой адказ просьба дасылаць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. А пытанне такое: каго частавала яблыкам галоўная гераіня аповесці “Над Вугерай – дождж”? (маленькая падказка: аповесць друкавалася ў часопісе “Маладосць” і прысутнічае таксама і ў кнізе “Наш дом”).


Яшчэ раз: 23.01, 17.00, Харужай, 16. Наш дом там, дзе сэрца.

 

Ваша "М"

Прочитано 2011 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии