Четверг, 21 03 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Магамед Гаджыеў. Азербайджан. Тры вершы

  • Понедельник, 11 марта 2019 14:33
Вершы сябра Саюза пісьменнікаў Азербайджана Магамеда Гаджыева ў перакладзе на беларускую мову Міколы Шабовіча. 
 
 
***
Водар твой - толькі ім жыву.
Наш касцёр дагарэў датла.
Сум нацягваве цеціву,
Проста ў сэрца ляціць страла.
 
На старонках знаёмых кніг
Вочы прагнуць знайсці твой схоў.
Я шукаю штодня, штоміг
Водар ваблівых валасоў.
 
Як табе расказаць цяпер,
Што развіту балючы міг?
Бы пісьмо, што зжаўцела ўшчэнт,
Я ў бяздонні вачей тваіх...
 
Выпрабоўваеш сваркай лёс,
Рукі ж прагнуць жаданых рук...
Ты пакінь хоць бы трошкі слёз
Для наступных сваіх разлук...
 
 
 
***
Я красой тваёй дзіўлюся,
Мне другіх, павер, не трэба...
На цябе адну малюся
Па начах зямлі і небу.
 
На каленях аж да рання
Сплю тваіх, хоць гэта мроя.
Эх, каханне ты, каханне!
Што зрабіла ты са мною?!
 
 
 
***
Ты пайшла. Што засталося?
Непражытых дзён арэлі.
Валасы - цямней ад ночы -
Пасівелі, пабялелі.
 
Як мне рук тваіх крануцца,
Как сагрэць на міг адзіны?
Ты пайшла, каб не вярнуцца,
Больш не цікае гадзіннік.
 
Мне пакінула на памяць
Сум, і горыч, і разлуку,
І радкоў самотных замець,
Што твае шчэ помняць рукі.
 
Сны мае люляюць высі,
Дні лічу , не паміраю.
Мой анёл, хутчэй вярніся,
Паглядзі, як я чакаю.
 
Магамед Гаджыеў
 
Пераклад Міколы Шабовіча
Прочитано 185 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии