Понедельник, 20 05 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Раед Аніс Аль-Яшы. Саудаўская Аравія. Вершы ў перакладзе Марыі Кобец

  • Суббота, 27 апреля 2019 11:57

Мой крыж – гэта ўсё,

          што я нашу з сабой…

 

1 –  ПРЫЛЁТ ЧАЕК

 

Я бачыў чаек
У святых відзежах,
Чаек, што луналі, настойліва пераймаючы
Гукі коней…

 

Я бачыў іх,
Яны падавалі міласціну пацукам,
Што прагнулі драбочкаў хлеба,
Укрыжаванага на алтары.

 

Я бачыў іх, 
З распрасцёртымі крыламі, паглынаючых
Па даўняй завядзёнцы рыб.
Разбураючы ўсе правілы фізікі,
Яны кружлялі ў танцы срэбнага талісмана
Наўскрай крывавага мора.

 

Я бачыў пацукоў
Паўз свята пачатку змроку,
Пацукоў, што сцвярджалі, –  
                           яны і ёсць генезіс святла.

 

2 – ТАНЕЦ КУЛЬ

 

Калі ў запале я напружваў сваё сэрца,

Гэта не мела аніякага значэння.

Ты зведала кожны з завулкаў

Маіх унутраных вуліц

І ў адбітках мараў

Імчала па маіх гарачых венах.

 

Ды ў садзе маім,

Абкрадзеным, –

З грушавага дрэва

Вырасла каханне.

 

І нават калі я працягну ў твае далоні ружу,

Што наталілася маёй крывёй,

І нават калі ў гонар твой

Я праспяваю ва ўнісон з ударамі майго сэрца

Гімн выратавання –

Гэта не будзе мець сэнсу.

 

Галоўнае –

Усё гэта ўжо не мае значэння.

Так, цяпер гэта не мае аніякага значэння,

Бо адзінае, што ты магла б прапанаваць мне, – 

Гэта танец куляў.

 

3 –  БЯЗМЕЖЖА

 

Няма межаў для ненажэрнасці

Тысячаў партый і фракцый,

Безлічы страсцяў вакол кароны каралёў…

 

Я – усё, але я – нічога!

Дзеля Вялікага і Годнага –  

Толькі Слова Вольнае.

 

Пакіньце мяне…

Я абраў люстэрка –

Як сродак адлюстравання.

Яно і будзе –

                компасам майго шляху.

 

4 – ЗАКЛЮЧНЫ АКТ

 

У тэатры часу я стаю ўкрыжаваны на крыжы майго слова,

Назіраю за птушкамі, як яны наталяюцца песняй маёй,

 

І даўбуць чэрствы хлеб  і віно,

Якімі перасычана мая пранікнёная мелодыя…

 

Што можа стаць сэнсам для мяне,

Калі кра́ты гэтага сэнсу рытмам укараняцца ў рыфмах душы?..

 

Я бачу прабітыя кісці маіх рук,

І ўсё яшчэ маю спадзеў вярнуць той молат.

 

Я –  чужынец гэтага свету, што будуе сэнс свайго быцця

У аднаўленні памяццю, бо толькі яна ведае шлях мой.

 

Ведае зямлю, што пакінула сляды на скуры маёй,

Што пакінула шыпы на скрыжалях жылаў маіх.

 

Настойліва буркочуць птахі… Сведкі якіх –  аблокі.

Буркатанне ўздымаецца танцам у лёгкіх маіх.

 

Вада пакінула гэтую зямлю, каб выліць яе на мяне,

Каб заліць расколіны майго абурэння.

 

Так, пэўныя  словы не могуць расці без цела,

Калі яны не  выбіты ў храме апісання.

 

Але што рабіць, калі я не слухаўся свайго сэрца?..

Мой крыж – гэта  ўсё, што я нашу з сабой.

 

Я нашу яго на сагнутай сваёй спіне,

Я нясу сваё скаронае сэрца разам з песняй у свет.

 

Вершы мае гудуць быццам бура ў гарачай крыві,

У супраціў тленнасці быцця, што прытупляе дух.

 

Я чую выразныя гукі рэха, што заклікае да паўстання

У межах часу майго і прасторы маёй.

 

Я – свабодная душа, але душа гэта так мучыць мяне.

Верагодна – для таго, каб суцішыць вусны мае.

 

І ўсё ж толькі слова прыме  мяне ў свой палон

Духмяным струменем кветак –  пазалотай маёй гільяціны,

 

І толькі вершы супакояць мой запал да спазнання

У той адзіны апошні момант.

 

Два раптары ахоўваюць мяне: Мой розум і Мая вера.

…І побач –  шэпат анёла са зламанымі крыламі.

 

Сем кругоў я прайшоў вакол парэшткаў сваіх,

І кожны раз я слухаў гукі  званоў памінальных.

 

Я струшчу ружовы камень у грудзях маіх,

Калі застануся адзін  у пустыні, без мэты.

 

І знішчу вытокі любові,

Калі ўзнікне спроба парушыць мае ілюзіі.

 

З арабскай. Пераклад Марыі Кобец

Прочитано 223 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии