Суббота, 25 01 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Караткевіч па-руску: без купюр

  • Среда, 30 октября 2019 01:27

Уладзімір Караткевіч — адзін з самых складаных для перакладу творцаў. У серыі «Беларуская класіка па-руску» («Белорусская классика на русском языке») у выдавецтве «Беларусь» сёлета пабачылі свет яго творы «Каласы пад сярпом тваім» («Колосья под серпом твоим») і «Ладдзя Роспачы» («Ладья Отчаяния»). Пад вокладкай апошняга выдання, акрамя навелы, якая дала назву кнізе, змешчаны «Сівая легенда» («Седая легенда») і паэма «Чазенія» («Чозения»), а таксама аповесці «Цыганскі кароль» («Цыганский король») і «Лісце каштанаў» («Листья каштанов»). Такім чынам вызначыў жанр твораў сам Уладзімір Караткевіч.

 

Летась у тым жа выдавецтве выйшла аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» («Дикая охота короля Стаха»). Неабходнасць новых перакладаў вынікала з таго факта, што ранейшыя, зробленыя яшчэ ў савецкія часы, былі з рэдактарскімі купюрамі, з якімі і выходзілі па-беларуску. Напрыклад, у рамане «Каласы пад сярпом тваім» аб’ём ліквідаванага тэксту складаў прыкладна 30 адсоткаў. Цяпер, калі ў 25-томавым Зборы твораў Уладзіміра Караткевіча друкуюцца тэксты ў аўтарскім варыянце, без цэнзарскіх правак і скарачэнняў, магчымасць па-новаму прачытаць творы пісьменніка ёсць і ў рускамоўнага чытача. Гэта дае глыбейшае разуменне айчынных гістарычных рэалій.

Пераствораны з мовы арыгінала тэкст лічыцца тым лепшым, чым менш у ім адчуваецца прысутнасць перакладчыка. Але чым больш у арыгінальным тэксце адлюстраваны нацыянальныя асаблівасці і гістарычны кантэкст, тым больш складаныя задачы паўстаюць перад перакладчыкам. Ён сутыкаецца з дылемай: альбо даць пэўныя тлумачэнні адносна таго, што можа быць незразумелым асобам, блізка не знаёмым з гісторыяй і культурай краіны, дзе адбываецца дзеянне, альбо зусім нівеляваць культурнагістарычны ракурс. А апошняе нязменна вядзе да збяднення тэксту. Ці мае на гэта права той, хто перастварае тэксты?

Вось што расказаў карэспандэнту «ЛіМа» перакладчык твораў Уладзіміра Караткевіча Пятро Жаўняровіч:

— У кнігу «Дзікае паляванне караля Стаха» ўключыў асобныя каментары. Да некаторых слоў зрабіў спасылкі на старонцы. Напрыклад, слова «андарак» не пераклаў як «понёва». Нешта блізкае да гэтага элемента беларускага касцюма, хаця і не зусім тое, ёсць і ў рускім народным. На старонцы зрабіў спасылку. Мог бы напісаць проста «юбка», але тут знік бы каларыт і нацыянальная аснова. Тое ж наконт свята Купалля. У рускіх такога няма — нават у слоўніках не фігуруе слова. Для іх традыцыйнае свята Івана Купалы. Назва «Купалле» не выкарыстоўваецца. Атрымліваецца, і ў дадзеным выпадку патрэбна тлумачэнне. Альбо ёсць спадзяванне на тое, што рускі чытач сам зразумее і ўсвядоміць. Але ўсвядоміць можа толькі рускамоўны беларус. Калі ж чытач — жыхар, напрыклад, Іркуцкай вобласці, то можа і не зразумець...

Паводле расповеду перакладчыка, яго мэтай было максімальна перадаць і нацыянальны каларыт, і тую ідэю, якая была закладзена ў кожным тэксце. На жаль, пра «Дзікае паляванне караля Стаха» пад уплывам аднайменнага фільма склалася памылковае ўражанне як пра псіхалагічную дэтэктыўную аповесць. Тое, пра што там распавядаецца, магло адбывацца ў любой краіне. Ідэя ж твора заключалася ў тым, каб паказаць, што ў ХІХ стагоддзі Беларусь знаходзілася на скрыжаванні цывілізацыйных патокаў і наколькі цяжка было народу ўсвядоміць сваю самасць.

Блізкая і ідэя рамана «Каласы пад сярпом тваім». ХІХ стагоддзе — перыяд нацыянальна-вызваленчай барацьбы для ўсёй Еўропы. Напрыклад, Італія аб’ядналася ў гэты час. Не былі выключэннем, змагаліся за сваю дзяржаўнасць і беларусы... Тое, што павыкрэслівалі рэдактары ў савецкія часы, тычылася ў асноўным гістарычных рэалій дзяржаватворчасці, незалежніцкіх тэндэнцый... Дарэчы, пры перастварэнні «Каласоў» прыдаліся і паэтычныя здольнасці перакладчыка: у тэксце рамана ёсць вершы і песні. Аўтарам некаторых з’яўляецца галоўны герой твора Алесь Загорскі. У хвіліну найвастрэйшага душэўнага болю ён звяртаецца да роднай мовы:

Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой

Збочу я да пякельных катлоў,

Калі першы ж анёл на мове маёй

Мне не скажа: «Братка, здароў!»

Тэкст, перададзены па-руску, адлюстроўвае ідэйны пасыл верша вельмі блізка да арыгіналу:

 Со спокойным сердцем к адским котлам

Я сверну от райских садов,

Если первый же ангел не скажет мне там

По-родному: «Братец, здоров!»

Ёсць паэтычныя ўкрапленні і ў творах кнігі «Ладдзя Роспачы». Пераствораныя па-руску, яны захавалі і каларыт, і самабытнасць.

Яна Будовіч

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 1041 раз