Среда, 08 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Маладосць» і НББ запрашаюць на старонку «Маладнякоўскімі крокамі»

  • Пятница, 14 февраля 2020 09:17

На хвалі часу, у плыні жыцця – праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць».

У студзені ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Дзень літаб’яднання «Маладняк», у межах якога ладзіўся круглы стол «Маладнякоўскімі крокамі» і святочная імпрэза.

Адкрыла мерапрыемствы пасяджэнне круглага стала, на якім абмяркоўваліся перспектывы і вынікі першага года рэалізацыі праекта, прысвечанага згуртаванню «Маладняк», прагучалі выступленні даследчыкаў творчасці маладнякоўцаў: Уладзіміра Хадыкі, Уладзіміра Дубоўкі і Зінаіды Бандарынай. Тут сабраліся людзі, апантаныя сваімі ідэямі, патрыёты сваёй справы, таму цікавыя даклады, душэўная атмасфера мерапрыемства атрымала гучны рэзананс ў СМІ. Было прынята рашэнне размясціць поўныя тэксты дакладаў у раздзеле «Канферэнцыі НББ» на старонцы круглага стала «Маладнякоўскімі крокамі».

Цяпер можна глыбей пазнаёміцца з праектам і спампаваць інфармацыю пра юбіляраў-маладнякоўцаў 2019–2020 гг.; больш даведацца пра распрацоўку віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця», які рэалізуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з партнёрамі; пра план мерапрыемстваў на 2020 г. яшчэ аднаго ўдзельніка праекта – Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, на пляцоўцы якога праходзіць большасць запланаваных імпрэз, вечарын і лекцый. Тэкст даклада кандыдата філалагічных навук Анатоля Вераб’я быў размешчаны на старонцы круглага стала і ў адпаведным раздзеле праекта, прысвечаным жыццёваму і творчаму шляху Уладзіміра Хадыкі (1905–1940).

Мерапрыемствы прайшлі ў рамках рэспубліканскага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця», прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння згуртавання «Маладняк». Ініцыятарамі праекта сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом «Звязда» (часопіс «Маладосць»), сумесная партнёрская праца пачалася з сакавіка 2019 г.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

 

Прочитано 460 раз