Понедельник, 30 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міжнародная канферэнцыя да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Навуменкі

  • Вторник, 25 февраля 2020 21:51

16-17 красавіка 2020 года Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны час у беларускай літаратуры», прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі.

Праблематыка канферэнцыі:

- жанрава-стылёвыя пошукі беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзя ў асэнсаванні тэмы Вялікай Айчыннай вайны і праблем пасляваеннага часу;

- Вялікая Айчынная вайна ў жыцці і творчасці пісьменнікаў. Феномен аўтабіяграфічных і дакументальна-мастацкіх твораў;

- творчасць Івана Навуменкі ў літаратурным, духоўным і сацыякультурным кантэксце ХХ – пачатку ХХІ  стагоддзя: кантакты, паралелі, палеміка, узаемадзеянні і ўплывы;

- акадэмік І.Я. Навуменка – вучоны і грамадскі дзеяч;

- Іван Навуменка і сучаснасць: новыя аспекты рэцэпцыі творчасці;

- тэматыка Вялікай Айчыннай вайны і творчасць Івана Навуменкі ў адукацыйным працэсе. Сістэмны падыход да вывучэння літаратуры як віду мастацтва ў школе і ВНУ;

- літаратуразнаўчыя, культуралагічныя, лінгвістычныя падыходы да асэнсавання твораў на ваенную тэматыку.

 

Умовы ўдзелу:

- рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская;

- заяўкі на ўдзел прымаюцца да 23 сакавіка 2020 года на адрасы Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. або Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;

- тэкст даклада (у электронным і раздрукаваным на паперы варыянтах) здаецца ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі, дасылаецца на адзін з электронных адрасоў: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. або leman@tut.by;

- аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі;

- праезд і пражыванне падчас канферэнцыі за кошт удзельнікаў.

 

Кантакты: 220072  г.Мінск, вул. Сурганава 1/2,  каб. 715 (аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст.), тэл. 8-017-284-28-76 – аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст., 8-017-332-18-02 – вучоны сакратар інстытута.

 

Падрабязнасці і форма заяўкі

Фота: Іван Навуменка на вайсковай службе. Германія, 1945 г., narbel.bsu.by – З сямейнага архіва (Іван Навуменка)

Прочитано 283 раз