Среда, 25 11 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Навінкі беларускі выдавецтваў. Трапныя мастацкія стрэлы: Пабачыла свет новая кніга Васіля Ткачова.  

  • Четверг, 26 марта 2020 11:24

У Выдавецкім доме «Звязда» – навінка: выдадзены зборнік прозы і драматургіі гомельскага пісьменніка Васіля Ткачова.

Пад адной вокладкай – аповесці «Скачы ад печы, жэўжык!» і «Вятрак – птушка вольная», прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны і першым дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і аповесць «Мішэнь», п’еса Дзіцячае шампанскае, альбо Пазакласны ўрок», апавяданні з цыкла «Дзед Аўгей і дзеці».

Васіль Ткачоў – уважлівы назіральнік за жыццём. Ён узводзіць на мастацкія вышыні, імкнецца асэнсаваць тыя падлегджаныя ім эпізоды, фрагменты, якія набываюць характар сацыяльных з’яў. Хаця і напісаны творы пра розныя па часе тэматычныя абсягі, кніга ўяўляецца цэласным расповедам пра жыццё і чалавека менавіта сёння. З пазіцыі свайго жыццёвага і пісьменніцкага вопыту Васіль Ткачоў зазірае ў глыбіні душ дзяцей і дарослых, імкнецца выказаць не толькі ацэнкі пра наш час, пра нядаўняе мінулае, але стараецца пераканаўча давесці, што ад многіх заганаў маральнага характару могуць выратаваць толькі дабрыня, справядлівасць, настрой на гуманнасць зносін людзей паміж сабою.

Проза, якая ўвайшла ў кнігу «Мішэнь», носіць рэльефны, дынамічны характар. Несумненна, некаторыя творы са зборніка маглі б стаць сцэнарнай асновай добрых мастацкіх фільмаў. Шкада, што кінематаграфісты не чытаюць добрую беларускую прозу, кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Іначай яны, безумоўна, заўважылі б таленавітага літаратара і вывелі Васіля Ткачова ў шэраг папулярных кінадраматургаў. Што да п’есы «Дзіцячае шампанскае, або Пазакласны ўрок», то яе, на мой погляд, можна смела ставіць і на сцэнах народных тэатраў нашай краіны.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 1026 раз