Понедельник, 30 03 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Першыя кніжныя рэйтынгі 2020 года

  • Среда, 26 февраля 2020 09:50

Што найболей набывалі нашы суайчыннікі ў студзені 2020 з кніг, выдадзеных у краіне на беларускай мове?  

На гэтае пытанне паспрабуем адказаць з дапамогай рэйтынга продажаў па кнігарнях «Белкнігі». Абсалютным лідарам з’яўляецца «Гары Потар і філасоўскі камень» Д. Роулінг у перакладзе на беларускую мову. Выдавец – Віктар Янушкевіч. На другім месцы – з істотным адрывам – раман «Мова» Віктара Марціновіча, які выйшаў у «Кнігазборы» (пакупнікі набылі 72 асобнікі). На трэцім – славуты «Маленькі прынц», пераўвасоблены па-беларуску. Прададзены 71 экзэмпляр. На чацвёртым месцы – хрэстаматыя для дашкольнікаў «Залатая скарбонка» (63 экз.). На пятым – фотаальбом А. Ласмінскага «Гродна» (45 экз.).

Што цікава, у першую дзясятку лідараў продажаў увайшлі і «Людзі на балоце» народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. У другой дзясятцы 11-е, 13-е і 16-е месцы занялі кнігі Уладзіміра Караткевіча: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі». Класік гістарычнай прозы яшчэ і на 26-м месцы – з раманам «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Усе гэтыя кнігі пабачылі свет у выдавецтве «Попурри».

У рэйтынгу продажаў «Белкнігі» са 100 назваў (ад лідара «Гары Потэра…» пачынаючы) свае месцы занялі і кнігі многіх сучасных беларускіх пісьменнікаў: Ганны Севярынец, Святланы Алексіевіч, Віктара Ермаловіча, Алены Стэльмах, Генадзя Аўласенкі, Людмілы Рублеўскай, Сяргея Чыгрына, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Сяргея Давідовіча, Віктара Гардзея, Сяргея Мінскевіча, Уладзіміра Арлова, Віктара Шніпа, Віктара Корбута, Галіны Нічыпаровіч, Аляксея Якімовіча, Валеры Гапеева, Анатоля Зэкава (студзеньскія продажы ад 22 да 6 экзэмпляраў). Зразумела, што ў вялікай колькасці кнігі набываюцца непасрэдна бібліятэкамі альбо распаўсюджваюцца на прэзентацыях з удзелам аўтараў на розных пляцоўках. І продажы ў гандлі болей як 100 аб’ектаў ААТ «Белкнігі» не самы аб’ектыўны і тым болей не поўны паказчык цікавасці да творчасці таго ці іншага аўтара. І ўсё ж такія рэйтынгі па-свойму цікавыя і таксама з’яўляюцца ў пэўнай ступені характарыстыкай запатрабаванняў чытача і пакупніка.


Мікола Берлеж

Прочитано 313 раз