Понедельник, 25 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Сябры мае!”: Шаржы і карыкатуры Алега Карповіча

І хаця сёння ў “Вожыка” як галоўнага “заканадаўцы”, кажучы сучаснай мовай, трэндаў у беларускай сатыры, далёка не тыя, “савецкія”, тыражы, усе мы любім пажартаваць, пасмяяцца. Не знікаюць розныя сатырычныя, гумарыстычныя жанры не толькі, зразумела, у “Вожыку”, але і на старонках іншых перыядычных выданняў.

У Дзень смеху, 1 красавіка, адзін з калідораў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь упрыгожылі карыкатуры, шаржы вядомага мастака Выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Алега Карповіча. Тэматычна работы аб’яднаны адным абсягам – мастак прысвяціў зробленае калегам па газетным і літаратурным цэху. На карыкатурах, шаржах – журналісты “СБ. Беларусь сегодня”, “Сельской газеты”, іншых перыядычных выданняў. Знайшлося месца і класікам – Якубу Коласу, Янку Купалу, славутаму беларускаму першадрукару Францыску Скарыну.

А яшчэ ўсе, хто знаёміцца з выстаўкай, адзначаюць не толькі падабенства з персанажамі, але і шматаблічнасць, якую мастак прыкмеціў у вобразах Людмілы Рублеўскай, Уладзіміра Саламахі, іншых вядомых літаратараў краіны. Асобны шарж сабраў разам і ўсіх галоўных рэдактараў часопіса “Вожык” – Кандрата Крапіву, Уладзіміра Корбана, Юлію Зарэцкую, Валянціна Блакіта, Міхася Пазнякова, Алеся Пісьмянкова... Навідавоку – дабрыня, шчырасць, з якімі працаваў Алег Карповіч над выявамі знакамітых людзей, над выявамі сваіх сяброў і калег. І хаця героі ў работах з выстаўкі – з розных часін, усіх іх аб’ядноўвае прыдуманая мастаком назва: “Сябры мае!”.

Сяргей Шычко

Фота: Іван Ждановіч, СБ

Прочитано 474 раз