Среда, 21 04 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Туркменская паэзія

 

Керым КУРБАНЯПЕСАЎ

* * *

Не для сябе гадуе каласы

Зямля, а сонца з неба шле праменне.

І хмара сыпле дождж ва ўсе часы

Не для свайго над светам узвышэння.

Хто вільгаць даць,

Хто здатны даць цяплынь.

Адным — квітнець, другім — шумець вадою.

А трэцім так успарыць далячынь,

Каб зноў плылі хмурыны чарадою.

Звінець дажджу. На схілах знікне лёд.

Унізе плынь палі вясной разбудзіць…

І так

Жыцця імкнецца

Вечны ход,

Краса

Красе

Даруе сілы,

Людзі!

Пераклад Міколы МЯТЛІЦКАГА.

 

 

Агагельды АЛАНАЗАРАЎ

* * *

Зноў жарсць выходзіць з берагоў,

Хоць ў мора пасмачкі сівыя.

Скідае цэпы кайданоў

І будзіць сілы хваль жывыя.

 

Бы пёркі, кружыць караблі,

Бурліць, віруе ў страшным танцы.

Тады ў ім злосць не распалі,

Пад рукі лепей не трапляйся.

 

Усім здаецца: нораў той

Змірыць не варта намагацца.

Ды ўжо шыбуе ў ноч прыбой,

Як селянін з нялёгкай працы…

Пераклад Юліі АЛЕЙЧАНКІ.

 

Атамурад АТАБАЕЎ

* * *

Па вечарах ля камянёў грады

Рака цякла спакойна і без руху.

Дзяўчына там сядзела бліз вады

І назірала за сваім люстрункам.

 

Паднялася, як лёгкі цень надзеі.

Аблокамі сышло з яе адзенне.

Ступіла, гледзячы ў ваду адно,

І тая злёгку ўздрыгнула ад ног.

 

Забылася рака пра звыклы шлях,

Вада ўздымалася насустрач крута,

Але застыла раптам на грудзях —

Далей не рушыла сваім маршрутам.

 

А сонца з-за каменнае грады

Лавіла мімалётнае імгненне,

На люстра пазіраючы вады

І азараючы прастору ценяў.

Пераклад Яны ЯВІЧ.

Прочитано 1044 раз