Версия для печати

Вагіф Бехменлі. Вершы

  • Пятница, 02 июня 2017 14:18

Чалавечаю мовай

Вершы мусяць быць зразумелыя —

таму, хто заснуў,

таму, хто прачнуўся,

таму, хто тоне,

яблыку і міндалю,

эпосе і часу…

Вершы мусяць быць зразумелыя —

маці, бацьку і чалавеку!..

 

Не падымаецца рука 

Я таксама хачу, як усе,

перайначыць сябе,

паверыць,

але што рабіць,

як узняць руку,

каб парваць,

каб спаліць

уласныя вершы!..

 

Кашуля са слова

Праца мацуе працу,

фабрыкаў шмат на свеце.

А хто ж ёсць паэт, вы адкажаце, дзеці?

Паэт — гэта галоўны

цэх пашывачны, што ўсім голым і босым

шые кашулі са слова,

дзівосныя.

 

Шчасце

Далібог, шчаслівыя

тыя, хто могуць плакаць,

а яшчэ паэты,

бо, папраўдзе, слёзы

робяць бязважкім сэрца,

лёгкім, як птушка,

лёгкім, як вершы,

што з сэрца гэтага вылятаюць…

З азербайджанскай. Пераклад Таццяны СІВЕЦ

Прочитано 2123 раз