Воскресенье, 05 04 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вандроўкі ў часе

  • Понедельник, 27 января 2020 23:39

У мінскім выдавецтве «Белпрынт» пабачыла свет кніга мастацкай прозы нашага земляка Станіслава Крэпскага «Зазірнуць за небасхіл».

Пухавіцкі край – старонка багатая на пісьменнікаў. У Мар’інай Горцы, Дукоры, Азярычыне, Дудзічах, Варонічах, Рудзенску і іншых пухавіцкіх паселішчах нарадзіліся паэты і празаікі Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Макар Паслядовіч, Генадзь Кляўко, Васіль Гарбацэвіч, Уладзімір Дудзіцкі, Таіса Бондар, Алесь Цвях, Павел Змітрук, Анатоль Дзерах, Вольга Савасцюк, Пятро Рунец, Рыгор Папараць, Браніслаў Зубкоўскі і шмат хто яшчэ.

Станіслаў Крэпскі нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Раўчак Пухавіцкага раёна. Паблізу Пухавіч. Скончыў Раўнапольскую пачатковую школу (яна месцілася ў Раўчаку, а імя насіла па назве суседняй невялікай вёсачкі. Зараз ужо тае школы няма – зачынілі ў 1971 годзе). Пасля Раўчака Станіслаў хадзіў у Пухавіцкую сярэднюю школу, якую закончыў у 1966 годзе. Паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які і закончыў у 1971 годзе. Служыў ва Узброеных сілах СССР. Дарэчы, у вайсковым злучэнні, якое дыслацыравалася ў Мар’інай Горцы – у гарнізоне Новая Зара. Затым доўгія гады – ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Выйшаў у запас у званні падпалкоўніка ўнутраных войскаў. У час службы ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Працаваў выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным каледжы электронікі. З 2017 года – выкладчык Мінскага прафесійнага ліцэя будаўнікоў N 7. Займаецца грамадскай работай – з’яўляецца намеснікам кіраўніка асацыяцыі праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля». За службу адзначаны шэраг медалёў, Граматай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, медалямі Расіі і Украіны.

Літаратурнай творчасцю займаецца з 2002 года. Выдаў кнігі вершаў і прозы «Дзедавы калыханкі», «Кросны жыцця», «Маня-Марыя». Друкуецца ў газетах «Пухавіцкія навіны», «Літаратура і мастацтва», часопісе «Полымя».

Новая кніга ўраджэнца вёскі Раўчак – кніга прозы «Зазірнуць за небасхіл». Адкрывае зборнік аднайменная вандроўная аповесць.  « – Раскажу я табе, хлопча, – кажа дзед Антось, – адну быль.
Так заўсёды пачынаў апавядаць ён, калі здаралася якая нагода даць мудрую параду. 
Было гэта вельмі даўно, тое мне яшчэ мой дзед распавядаў. Дык вось у нашых мясцінах, недалёка ад Селецка, жыў з бацькамі хлопец Ясь. Старэйшыя браты і сёстры пажаніліся ды павыходзілі замуж, мелі свае сем’і і жылі асобна, хто далёка, а хто і блізка. Толькі малодшы Яська застаўся з бацькамі. І была ў гэтага Яся адна цікавая звычка: надта ж любіў ён вандраваць, а, павандраваўшы, цэлы год расказваць пра свае ды чужыя прыгоды. Маляўніча апісваў мясціны, у якіх пабываў, ды так артыстычна, што слухачы аж раты паразяўляюць, і нават бачацца ім тыя лясы, лугі, палі, мястэчкі ды вёскі, адчуваюць, як дзьме вецер сухавей, плёхае ў рацэ сваім магутным хвастом, бы вяслом, бабёр, пры гэтым так плясне ў ладкі, што аж дзяўчаты ўздрыгануцца з нячэўку, а потым застракоча перапалоханай сарокай…» Так пачынаецца аповесць «Зазірнуць за небасхіл», поўная розных гісторый, розных этнаграфічных, радзімазнаўчых дэталяў.

Другую частку кнігі складаюць казкі. Раздзел называецца так: «Казкі і павучальныя гісторыі». «Чалавек і час», «Я твой сябра навекі», «Смелы Казя», «Сквапны кароль» – творы, дзе багата выдумкі, фантазій, ды прыгожых моўных фарбаў. Відавочна, што аўтар трывала трымае ў памяці вясковы побыт Раўчака, тыя паданні, легенды, што чуў ад родных і блізкіх людзей старэйшых пакаленняў.

Дарэчы, літаратурнай творчасцю займаецца і ўнучка Станіслава Крэпскага: у 2018 годзе ў выдавецтве «Белпрынт» выйшла досыць грунтоўная краязнаўчая кніга Арыны Клімовіч «Тапонімы роднага края».

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 614 раз