Пятница, 29 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Вечнае заўтра»: наступная паэтычная кніга Юліі Алейчанка

Галоўнага рэдактара часопіса «Нёман» Юлію Алейчанка айчынны чытач добра ведае як таленавітую паэтэсу, перакладчыцу, літаратурнага крытыка і публіцыста. Яна часта друкуецца ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Нёман» і «Полымя». У выдавецтве «Мастацкая літаратура» падрыхтавана да друку новая кніга маладой пісьменніцы – зборнік вершаў і перакладаў «Вечнае заўтра».

На старонках аднаго выдання Юлія Алейчанка паўстае і як аўтар адкрытых, лірычных твораў, што сумясцілі і лепшыя традыцыі беларускай паэзіі і сённяшнія творчыя падыходы. «Першы снег / заўжды прымірае мяне з рэальнасцю. / Ёсць толькі чорнае і белае, / без паўтонаў. / Сэрца бачыць дабро і зло – / вочы толькі контуры», – пераканана даводзіць чытачу аўтар «Вечнага заўтра».

Ты заціскаў мне вусны,

Каб не магла адмаўляцца.

Ты заціскаў мне сэрца

У абцугі адчаю.

 

Ішла ахвотна на плаху

Твайго гарачага цела.

Як добра быць безнадзейнай

Служкай тваёй самоты.

 

… Плыві, мой дужы і лепшы,

Як човен Млечнага Шляху.

А я, збаяўшыся шчасця,

Буду з лупатым сонцам

Слепа лічыць гадзіны.

Творца выяўляе сябе філосафам, дзеяздольным суразмоўцам сучасніка і сучасніцы. Ёсць у вершах пэўны магнетызм, тая сіла, што робіць шматкрат багацейшым, нягледзячы на розныя жыццёвыя выпрабаванні. Слова, вобразы, мастацкія сімвалы, вынайдзеныя Юліяй Алейчанка, настолькі рэльефныя, настолькі знакавыя, што падаюцца грунтам, апірышчам у розных жыццёвых калізіях.

На завяршэнне паэтычнай кнігі аўтар прапануе свае новыя пераклады. З рускай і ўкраінскай паэзіі. У гэтым раздзеле сабраны пераўвасабленні вершаў Андрэя Каровіна – арганізатара Міжнароднага культурнага праекта «Валошынскі верасень», лаўрэата заахвочвальнай прэміі «Трыумф» Інгі Кузняцовай, івана-франкоўскай паэтэсы Алі Гуліевай, запарожскай літаратаркі, кніжнага графіка Ірыны Сажынскай.

Кастусь Ладуцька

 

Прочитано 441 раз