Пятница, 29 05 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вітаўт Чаропка пра Яна Баршчэўскага

  • Вторник, 17 марта 2020 10:27

Ян Баршчэўскi пакiнуў пасля сябе багатую спадчыну, але ў лiтаратуру ён увайшоў перадусiм як аўтар захапляльнай i мiстычнай аповесцi «Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Безумоўна, калi б Баршчэўскi напiсаў гэты твор па-беларуску, дык заслужыў бы славу вялiкага беларускага пiсьменнiка i мог бы па праве лiчыцца заснавальнiкам новай нашай лiтаратуры. 

Своеасаблiвы мiстычны талент Яна Баршчэўскага выхоўваўся на народных паданнях i павер'ях, паўпаганскiх уяўленнях беларускiх сялян, у атачэннi якiх рос шляхецкi хлапчук у родавым засценку Мурагi на беразе маляўнiчага возера Нешчарда на Полаччыне. Фiласофiя «людскасцi», разумення дабра i зла стане эстэтыкай яго твораў, якую ён данёс да вярхоў грамадства.

Падчас вучобы ў Полацкiм езуiцкiм калегiуме Ян пачаў пiсаць вершы i атрымаў мянушку Вершапiсец. Вядомасцю карысталася яго паэма «Пояс Венеры», у якой малады паэт наракаў на адсутнасць любовi ў грамадстве — зразумелыя для такога ўзросту матывы. Некаторыя ягоныя вершы рабiлiся народнымi песнямi. Ды i сам Ян пiсаў у стылi гэтых песень. Iх спявалi, а вось iмя аўтара забывалася, а то i ўвогуле было невядомае. Гэтак здарылася з яго паэмай «Рабункi мужыкоў» (1812): яе лiчылi народнай, фалькларысты запiсалi твор яшчэ ў канцы ХIХ стагоддзя. Паэма падабалася народу сваёй антыпрыгоннiцкай накiраванасцю i сатырай на п'янства. Мясцовы люд любiў свайго паэта. Ян марыў пра вялiкi свет, дзе хацеў знайсцi сваю «фартуну», i яшчэ не ведаў, што не адшукае там шчасця, душэўнага суладдзя i крынiцы натхнення.

З 1817 года Ян Баршчэўскi жыў у Пецярбургу. Дзяржаўная служба ў марскiм ведамстве кармiла, але не давала свабоды, i Баршчэўскi пакiнуў яе, працаваў гувернёрам, адначасова выкладаў лацiнскую i старажытнагрэчаскую мовы ў вучэльнях. А летам Ян з кiем у руках пешшу iшоў на радзiму. Тут ён адпачываў душой i натхняўся.

На лiтаратурнай нiве Ян Баршчэўскi доўга не меў прызнання, хоць сам вялiкi Адам Мiцкевiч чытаў яго вершы i нават рэдагаваў iх. Яго дакаралi, што ён падпарадкоўваецца рыфме, якая вядзе яго за сабой. Ян аспрэчваў гэтае меркаванне. «Прырода не дала мне моцнага духу фiласофii, мае думкi нараджаюцца з пачуцця», — казаў ён. Зрэшты, паслухаўшы парады сяброў i крытыкаў, Ян звярнуўся да прозы, i думка яго паляцела на Беларусь з яе таямнiчымi паданнямi. «Я нарадзiўся там i вырас, iх скаргi i журботныя апавяданнi, як гоман дзiкiх лясоў, навявалi на мяне заўсёды змрочныя думкi i з дзяцiнства былi маёй адзiнай марай», — напiша ён. Паводле ўспамiнаў пра радзiму Ян Баршчэўскi напiсаў свой галоўны твор «Шляхцiц Завальня».

Аповесць складаецца з паданняў i гiсторый, якiя апавядаюць Завальнi яго госцi цi падарожнiкi. «Я люблю такiя апавяданнi. Шмат у гэтай народнай фантазыi Божае праўды», — вуснамi Завальнi кажа сам Ян Баршчэўскi. Перад чытачом паўстае маляўнiчая галерэя народных постацяў — простых, чуллiвых людзей. Iх жыццёвая фiласофiя простая i зразумелая: «Хто працуе i просiць Бога, той i сам жыве заможна, i людзям дапамагае». А вось героi iх гiсторый — хцiвыя людзi, якiя за багацце прадаюць сябе розным злым духам i пачварам i трацяць сваю чалавечую iснасць. Народная мараль (разуменне «людскасцi») асуджае iх.

Вартасць аповесцi Яна Баршчэўскага не толькi ў яе прытчавым характары, але i ў тым, што яна адкрыла шырокаму чытачу таямнiчы край — Беларусь, яе старадаўнюю культуру. «Тое, што пiша Баршчэўскi прозай, не датычыцца непасрэдна нi гiсторыi, нi лiтаратуры, нi мовы Беларусi, але важнейшай рэчы — духу i паэзii народа, адкуль выйшлi i гiсторыя, i лiтаратура, i мова. Ён ухапiў найжыццёвейшыя асновы i вырашыў выявiць у мастацтве вялiкi народны вобраз. Ён бачыць перад сабой народ, часта з усёй чароўнасцю паганскай фантазii, якую ён апраменьвае сваiм, так сказаць, беларускiм гафманiзмам», — вельмi трапна адзначыў характар аповесцi крытык Рамуальд Падбярэзскi.

У кнiзе выведзены i алегарычны вобраз Беларусi — гэта мiфiчная iстота Плачка. У аблiччы дзiвосна прыгожай жанчыны яна аплаквае лёс роднага краю, яго слаўнае мiнулае i забытыя святынi. Там, дзе забываюцца на мiнулае, няма i будучынi. Вуснамi свайго героя Ян Баршчэўскi кажа пра прычыну заняпаду роднага краю: «Мы самi вiнаваты, што д'яблы размножылiся ў нашым краi, прычына ўсяму — глупства шляхты, хцiвасць i нязгода паноў».

Аповесць выйшла ў 1844—1846 гадах у Пецярбургу ў чатырох томiках. Польскаму чытачу яна была «чужая» праз яе вiдавочна беларускi характар, таму Ян Баршчэўскi «выпаў» з кантэксту польскай лiтаратуры. Да беларускага ж чытача «Шляхцiц Завальня» прыйшоў даволi позна, таму складана ўсвядомiць яго значэнне для нашай культуры. Ян Баршчэўскi стаў закладнiкам той культурнай сiтуацыi, што склалася на землях былога Вялiкага Княства Лiтоўскага: выкарыстанне польскай мовы як лiтаратурнай i ўсведамленне свайго адрознення ад карэннай польскасцi, пошукi шляхоў вяртання да свайго, роднага, адвечнага. Вось Баршчэўскi i шукаў гэтыя шляхi, нават у назве аповесцi пазначыў арыенцiр — Беларусь.

Апошнiя гады жыцця, з 1846 па 1851-ы, Ян Баршчэўскi жыве па запрашэннi графiнi Юлii Ржавускай у яе маёнтку Чуднава на Валынi. Тут ён напiсаў аповесць «Душа не ў сваiм целе» i паэму «Жыццё сiраты». Мiстычныя матывы барацьбы зла i дабра, святла i цемры дапаўняюць роздум паэта пра жыццё народа, лёс чалавека i свой асабiсты лёс, у якiм ён знайшоў шчасце i спакой усё ж у творчасцi, а не ў цярпеннi «грозьбаў гэтага свету».

Вiтаўт Чаропка

Крыніца: Звязда

Прочитано 667 раз