Суббота, 04 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Вусата-хвастатая гісторыя для дзяцей

У Мінску выйшла кніга ўкраінскай дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка.

«Гэтая гісторыя – пра адно кацінае таварыства. Даволі вялікае.

Шчыра кажучы, дужа вялікае.

Магчыма, вам дасюль ніколі не даводзілася бачыць гэтулькі муркатуноў адначасна. Трыццаць шэць і шэсць! Во іх колькі.

Толькі ўявіце сабе.

Гэта ж паўнюсенькі каціны аўтобус.

Альбо вялікая каціная група ў дзіцячым садочку.

Альбо перапоўнены каціны клас.

Багаценька, эге ж! Затое – не тлум. Не, не тлум, не натоўп. А менавіта таварытсва, каціная супольнасць…» Так пачынаецца кніга, перагарнуўшы дзве-тры старонкі якой, паверце вы ўжо ад чытання яе не адарвецеся.

«36 і 6 катоў: вусата-хвастатая гісторыя для дзяцей» сапраўды ўнікальнае выданне. І таму, што кніга цікавая зместам, і таму, што тэкст аздоблены сімпатычнымі выявамі катоў ( і не толькі катоў), якія зрабіла мастачка Наталка Гайда. Нарадзілася кніга спярша ў львоўскім выдавецтве – «Выдаўніцтве Старога Лева» – у 2015 годзе. А ў Мінску твор выдадзены ў «Кнігазборы» у серыі «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменннікаў «Кнігарня пісьменніка» у падсерыі «Каляровы ровар». Перакладчыкі на беларускую мову – Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Аксана Спрынчан.

Крыху пра ўкраінскую пісьменніцу. Нарадзілася Галіна Удавічэнка ў Лапландыі, за Палярным колам. У некалькіх кіламетрах ад Нарвегіі і Фінляндыі. Бацькі вярнуліся ва Украіну. І Галіна ўжо болей ніколі не была ў мястэчку Печанга (некалі Петсама) на поўначы Кольскай выспы. Доўгі час жыла ў Івана-Франкоўску, за 33 кіламетры ад бацькавага сяла – Атыніі Каламыйскага раёна. Марыла працаваць у кнігарні ці бібліятэцы. Любіла кнігі. Бацькі дазвалялі цягаць дахаты ўсялякую жыўнасць – жукоў, жабак, вожыкаў. Заахвочвалі дзіцячыя імпрэзы. Пасля сканчэння філалагічнага факультэта Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко Галіна пайшла працаваць у газету. І да гэтага часу займаецца журналістыкай. А яшчэ піша кнігі – раманы, апавяданні, творы для дзяцей.

У апошні час у Беларусі выйшла некалькі кніг украінскіх пісьменнікаў, адрасаваных і зусім юным чытачам, і падлеткам. Сярод іх – і творы Міхайлы Слабашпіцкага, Уладзіміра Даніленкі.

Мікола Берлеж

Прочитано 539 раз