Воскресенье, 27 09 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

З амерыканскага кантынента – беларускае прывітанне

  • Воскресенье, 18 августа 2019 23:03

Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік бальшыню года праводзіць у Амерыцы. Там – сям’я дачкі, унучка, розныя жыццёвыя і побытавыя клопаты. А слова роднае, наліўное, напоўненае паветрам Віцебшчыны, адкуль родам – шчыры творчы чалавек, прылятае з поштай Сяргея Сцяпанавіча ўсё ж у Беларусь…

Мы знаёмы з паэтам, краязнаўчым публіцыстам, перакладчыкам многія гады. Спярша ліставаліся, пакуль жылі ў розных прасторах. Пасля і сустракаліся ў Мінску, часта званілі адзін другому. Чытаю ці не ўсе яго кнігі – і паэтычныя зборнікі, і кнігі перакладаў, пераўвасабленняў іншанацыянальнага мастацкага свету. Чытаю артыкулы, карэспандэнцыі, якія друкуе паэт ў “Літаратуры і мастацтве”, “Голасе Радзімы”. Рады многім яго, Сяргея Сцяпанавіча, інціыятывам па знаёмстве ўбеларускага чытача з паэтамі Украіны. У Львове Сяргей Панізьнік вучыўся чатыры гады. З таго часу і займеў асаблівае прыцягненне да ўкраінскай старонкі. З львоўскімі, заходнеўкраінскімі паэтамі сябруе беларускі літаратар і зараз. Тым самым шчыра і шчодра ўмацоўваючы беларуска-украінскае літаратурнае пабрацімства. А сёння ўвазе чытачоў “Созвучия” мы прапануем новы верш Сяргея Панізьніка “Дзе слова красуе, там і збожжа расце”. І, канешне ж, жадаем паэту і здароўя, і новых творчых здабыткаў.

 

Алесь Карлюкевіч

 

Дзе Слова красуе,
там і збожжа расце

Нястомныя даследчыкі аховы --
Касцы ідуць. Ладуюць мой папар.
     Калісьці з крыцаў плавілі падковы.
     А мне б з Мацерыка дабыць узвар.
Насыціць для амшарынаў абновы,
З рухомай рэчаіснасці зняць сквар,--
     Народнай мудрасці прыўлашчыць Словы.

Я – беражысты… Бераг берагу.
І ветразь мой над румамі напяты.
     Паслугі ўсе мае не на слыху:
     Гатоў ступіць і прывідам на пяты.
За Радаводны Посах мой узняты
Ахвярна станаўлюся  за слугу.
     Таму й сустрэчы спадкаемцаў – святы.

Мой Край – акраец? Кожны тапанім
Паслужыць Праўдзе, Веры і Надзеі!
     Так, свежы дзень – разгорнуты кілім:
     На роздумы натхняе і на дзеі.
Працяг змаганняў, перамог – у ім:
Для ўзлётаў мары не размаладзелі.
                   х  х  х
     Хай Божа беражэ і збожжа тым,
     каму я сваім сэрцам пабрацім.
-------------------------------------------------
Верш у падзяку за з”яўленне ў газеце “Голас Радзімы” (№15, 14.08.2019 г.) рэцэнзіі Кастуся Ладуцькі “Хай збожжа расце на падкове Дзвіны”. Сяргей Панізьнік, аўтар зб. “На падкове Дзвіны” (“Тэхналогія”, 2019 г. Укладанне і прадмова Аксені Тарасевіч).

16.08.2019

 

Ілюстрацыя са старонкі пісьменніка ў Facebook

 

 

 

 

 

Прочитано 595 раз