Суббота, 04 07 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Залаты птах». Беларуская казка на шляху да сербскага чытача

  • Понедельник, 04 мая 2020 14:59

У Бялградзе (Сербія) падрыхтавана да друку новая беларуская кніга – «Залаты птах».

Укладальнікам зборніка беларускіх народных казак выступіў прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Іван Аляксеевіч Чарота. Пераклала творы беларускага фальклору на сербскую мову Даяна Лазаравіч.

Сёння, калі свет з-за пандэміі каронавіруса стрымлівае свае актыўнасці ў сувязях, стасунках надзвычай выразна, факт выдання перакладной кнігі значыць вельмі шмат. Не абрываецца тым самым гуманітарная повязь Беларусі і Сербіі, а наадварот – усталёўваецца трывалы мост дружбы і супрацоўніцтва.

Мяркуецца, што пасля выдання кніга беларускіх народных казак патрапіць у школьныя бібліятэкі Сербіі.

Трэба нагадаць, што «Залаты птах» – працяг выдання той беларускай бібліятэкі на сербскай мове, над чым рупіцца перакладчыца Даяна Лазаравіч. Апошнія гады прынеслі сербскаму чытачу сустрэчы з кнігамі беларускіх паэтаў і празаікаў Максіма Багдановіча, Сяргея Панізьніка, Алеся Бадака, Святланы Быкавай, Марыі Кобец, Віктара Кажуры і іншых аўтараў.

Сяргей Шычко

Прочитано 632 раз