Суббота, 21 10 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Ад Скарыны да сучаснасці

У Кітаі ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў працуе цэнтр культуры Беларусі.

Тут не абмяжоўваюцца імпрэзамі, мерапрыемствамі з нагоды беларускіх свят. Цікаўныя да Беларусі студэнты, магістранты, выкладчыкі рэалізуюць іншыя праекты, звязаныя з даследаваннямі ў галіне беларусай культуры, мастацтва, літаратуры. Адзін з іх — стварэнне серыі кніг, звязаных з біяграфіямі знакамітых асоб Беларусі. Першы зборнік, над якім у якасці аўтараў працуюць магістранты факультэта рускай мовы (зразумела, асобнага факультэта беларускай мовы і літаратуры ва ўніверсітэце не існуе), — кніга пра беларускіх пісьменнікаў. Пад адной вокладкай сабраны нарысы пра жыццё і творчасць майстроў прыгожага пісьменства з розных часін.

— У якасці асоб, чыю творчасць, чыю жыццёвую біяграфію мы разглядаем, — расказвае доктар філалагічных навук спадарыня Чжан Хуэйцінь, — мы выбралі Францыска Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Святлану Алексіевіч. Акрамя гэтага, мы плануем правесці ў лістападзе міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную Беларусі. Спадзяёмся на ўдзел у ёй і навукоўцаў, студэнтаў з Мінска і гарадоў вашай краіны.

Варта нагадаць, што ў Кітаі раней выходзілі асобныя кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа. З 1990 года выдадзены ці не ўсе кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. «Цынкавыя хлопчыкі» ў перакладзе Гаа Мана перавыдаваліся, дарэчы, неаднойчы. Перакладчык і каліграф Гаа Ман у розныя гады намаляваў партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Святланы Алексіевіч.

Мікола БЕРЛЕЖ

Крынiца: Звязда

Прочитано 143 раз Последнее изменение Вторник, 18 июля 2017 11:08
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии