Суббота, 19 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Цахурскі перакладчык Францыска Скарыны

З Валерыем Гамзаевым у час працы над кнігай “Францыск Скарына на мовах народаў свету” мяне пазнаёміў кнігавыдавец, арганізатар штогадовай кніжнай выстаўкі ў Дагестане, у Махачкале Марат Гаджыеў. Хаця я і цяпер няшмат ведаю пра гэтага перакладчыка і паэта…

Гамзаеў Валех Мусаевіч (Валех Гамзат) – нарадзіўся ў 1961 годзе, цахурскі паэт, перакладчык. Піша на цахурскай і рускай мовах. Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Закончыў англа-французскі факультэт Бакінскага інстытута замежных моў. Працуе галоўным рэдактарам часопіса “Сакалёнак” на цахурскай мове. Пераклад урыўка з прадмовы Ф. Скарыны да кнігі “Юдзіф” на цахурскую мову зроблены ім для кнігі “Францыск Скарына на мовах народаў свету” (1985, 2-е выданне – 1986 год).

І ўсё ж выдатна, што такія стасункі адбыліся. Спадзяюся, што слова Скарыны надрукавана недзе і ў Дагестане на цахурскай мове… Тым болей, што поруч з часопісам “Сакалёнак” на цахурскай мове выходзіць яшчэ і газета “Нур”. Дарэчы, сярод свайго народа (а цахураў – згодна перапісу 2010 года – толькі ў Расіі болей як 12 тысяч чалавек. А ўсяго – недзе каля 30 тысяч) вядомасць маюць цахурскія пісьменнікі Дабуз Шэўкет, Ашуг Сафар, Дабуз Джабар, Аляксандр Ачлей. Усе яны маюць асобныя кнігі сваіх твораў…

Яшчэ колькі слоў пра цахураў… Гэта – адзін з карэнных народаў Каўказа. Жывуць на паўднёвым захадзе Дагестана і паўночным захадзе Азербайджана. Прашчуры былі разам з другімі народамі вядомыя пад імем “албан”.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 29 раз Последнее изменение Суббота, 22 июля 2017 16:48
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии