Суббота, 19 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўсталяваны ў лістападзе

Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўсталяваны ў лістападзе гэтага года, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Як паведамілі ў ведамстве, на конкурс эскізных праектаў помніка Францыску Скарыну ў малдаўскай сталіцы Кішынёве, які праводзіла Міністэрства культуры, было пададзена дзевяць заявак. Прафесійнае журы ў складзе прадстаўнікоў Мінкультуры, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, Беларускага саюза мастакоў пераможцам конкурсу назвала працу скульптара Генадзя Лойкі.

Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным i манументальна-дэкаратыўным мастацтве на пасяджэнні ўхваліў мадэль бюста, вырабленую ў мяккім матэрыяле. Скульптар ужо працуе над мадэллю ў натуральную велічыню, помнік адліюць на скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў. Скульптура вышынёй амаль 1 м будзе ўсталяваная на пастаменце, які выкананы ў Кішынёве. Агульная вышыня помніка складзе крыху больш за 2,5 м.

Як паведамлялася раней, урад Малдовы ухваліў рашэнне аб устаноўцы ў Кішынёве помніка беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, адпаведную пастанову Кабмін Малдовы прыняў 4 ліпеня на сваім пасяджэнні па ініцыятыве Міністэрства культуры рэспублікі з мэтай ушанавання памяці славутага беларускага першадрукара, а таксама з нагоды адзначаемага ў гэтым годзе 500-годдзя выдання першай кнігі на беларускай мове.

Па рашэнні ўрада Малдовы і мэрыі муніцыпіі Кішынёў, помнік Францыску Скарыну будзе ўсталяваны ў цэнтры малдаўскай сталіцы - у скверы на скрыжаванні вул. Аляксея Маціевіча і Мітрапаліта Гаўрыіла Бэнулеску-Бадоні, насупраць пасольства Беларусі ў Малдове.

Выдаткі на распрацоўку праектнай дакументацыі для помніка, выкананне работ і ўстаноўку пастамента і бюста, а таксама добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі будуць пакрытыя за кошт фінансавых сродкаў Беларусі і спонсарскай дапамогі.

БЕЛТА

Прочитано 27 раз Последнее изменение Вторник, 25 июля 2017 07:31
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии