Суббота, 19 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Падарожжа ў часе да Францыска Скарыны

Шэраг мерапрыемстваў прысвячае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выставы, прэзентацыі, конкурсы, урачыстыя перадачы факсімільнага перавыдання твораў Францыска Скарыны ў вядучыя бібліятэкі свету... Пра гэтыя ды іншыя мерапрыемствы з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі паведамляе і наша газета. Нядаўна ж намеснік дырэктара НББ Алесь Суша напісаў у рэдакцыю, што 13 чэрвеня быў афіцыйны візіт дэлегацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Прагу. Там госці з Мінска ўсклалі кветкі да помніка Францыску Скарыну: “Сціплая, але вельмі сімвалічная акцыя — гэта ўшанаванне справы і памяці пра вялікага асветніка ў горадзе, у якім 500 гадоў таму сышла з варштата першая беларуская друкаваная кніга”.

А напрыканцы чэрвеня ў самой Нацыянальнай бібліятэцы, у галерэі “Лабірынт” прайшла прэзентацыя кнігі для дзяцей “В гостях у Франциска Скорины”. Па словах пісьменніцы Алены Стэльмах, гэта толькі першая частка з задуманай серыі “Книга Волшебства”. Працаваў над выданнем сямейны творчы калектыў: пісьменніца пры стварэнні сюжэта заручылася дапамогай дачок і ўнучак. А псеўданім аўтара кнігі Ева НЭММ утвораны з першых літар імёнаў кожнай з сямі аўтарак. Казка распавядае пра гісторыю Беларусі. Героі кнігі ўмеюць падарожнічаць у часе і ў пэўны момант аказваюцца ў друкарні Францыска Скарыны.


 
Прочитано 43 раз Последнее изменение Четверг, 27 июля 2017 12:08
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии