Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ад Скарыны да “Крывіцкіх рун”

У Рызе святкавалі 500-годзе беларускага кнігадрукавання — і прэзентавалі кнігу, прысвечаную беларуска-латышскім культурным узаемасувязям. 

Цікавыя імпрэзы ладзіць суполка “Сьвітанак” з Рыгі — старэйшае Таварыства беларускай культуры ў Латвіі. Дарэчы, паэт Сяргей Панізьнік склаў і разаслаў сябрам грунтоўны Даведнік-напамінальнік “На румах Дзвіны-Даўгавы: Памятныя даты 2018 года”, які прысвяціў “Беларускаму культурнаму мацерыку ў Латвіі”. (Ёсць файл і ў рэдакцыі нашай газеты — звяртайцеся. — Рэд.). А на пачатку снежня ў Рызе святкавалі 500-годзе беларускага кнігадрукавання — і прэзентавалі новую кнігу, прысвечаную беларуска-латышскім культурным сувязям.

На імпрэзе былі прадстаўнікі беларускай Амбасады ў Латвіі, цікавы госць з Беларусі: краязнаўца, даследчык культуры, кнігавыдаўца Міхась Казлоўскі. Адзначалася, якую вялікую справу для Бацькаўшчыны, свету зрабіў Францыск Скарына, распачаўшы кнігадрук на роднай яму мове. Думкамі пра верагоднасць сувязяў першадрукара з Рыгай падзяліўся мастак Вячка Целеш, цікавы аўтар двух партрэтаў вялікага палачаніна. Віншавалі нашу сяброўку, дырэктарку Беларускай школы ў Рызе Ганну Іванэ з узнагародай: медалём Францыска Скарыны. Віншавалі з днём нараджэння й спадарыню Наталлю Ціхановіч, старэйшую сяброўку суполкі, доктара навук.

З вялікай цікавасцю ўсе слухалі Міхася Казлоўскага: ён прэзентаваў “Крывіцкія руны” — другі ўжо том выдання з матэрыяламі па гісторыі беларуска-латышскіх культурных узаемасувязяў. Кніга, падрыхтаваная госцем сумесна з Сяргеем Панізьнікам, выйшла летась. Знаёміліся мы і з кнігай “Пятро Сакол. Валянціна Казлоўская. Выбраныя творы” (2016). На імпрэзе хораша выступалі 5-гадовая Сафійка Улманэ і 8-гадовы Мікола Казак, беларускі ансамбль імя Станіслава Клімава “Вытокі”.

Яўген Манжас, сябра Літвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”

Фота: Краязнаўца, даследчык культуры Міхась Казлоўскі

Голас Радзімы № 3 (3555), чацвер, 18 студзеня, 2018 у PDF

Прочитано 177 раз Последнее изменение Пятница, 19 Январь 2018 11:21
Другие материалы в этой категории: « Па слядах першадрукара
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии