Суббота, 19 08 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Імкнёмся паказаць лепшае

Па штогадовай чэрвеньскай традыцыі ў Маскве на кніжным фестывалі «Красная плошча» Рэспубліка Беларусь прадставіць свае лепшыя кнігі, выдадзеныя апошнім часам дзяржаўнымі і прыватнымі выдавецтвамі.

«Белкніга» і айчынныя выдавецтвы пакажуць наведвальнікам аўтарытэтнай і любімай масквічамі выстаўкі, калегам, пісьменнікам з розных рэгіёнаў Расіі самыя розныя выданні, якія адлюстроўваюць шырокую айчынную кніжную палітру. «Мастацкая літаратура», у прыватнасці, пазнаёміць з чатырохтомнікам «Вячэрняя казка», які ўжо займеў папулярнасць у Беларусі. У чатырох прыгожа ілюстраваных тамах сабраны 365 казак, адрасаваных дзецям. Атрымліваецца: на кожны дзень, кожны вечар — адна казка.

— Мы ўзялі з сабою і кнігу вершаў славутага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова «Чаму вожык не стрыжэцца?», — каменціруе здабыткі выдавецтва яго дырэктар Алесь Бадак. — І не маглі не ўзяць у Маскву ёмісты фаліянт «Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка», які дапамог падрыхтаваць Алесь Суша. Скарынаўская, кнігазнаўчая тэма і надалей сёлета будзе заставацца для нас скразной…

Дарэчы, да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Маскве наладжаны цэлы асобны раздзел экспазіцыі. У яго ўвойдуць і трохтомнік «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі» — «Францыск Скарына. Чалавек-легенда», «Францыск Скарына. Чалавек свету», «Францыск Скарына. Чалавек-энцыклапедыя». Выдавецкі дом «Звязда» прадставіць ужо вядомае выданне «Францыск Скарына на мовах народаў свету», а «Кніжны Дом» — досыць захапляльную кнігу для дзяцей лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Клімковіча «Скарбы першадрукара». Пакажуць арганізатары беларускага стэнда і яркую кнігу Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі» (выдавецтва «Тэхналогія»). «Народная асвета» збіраецца пазнаёміць з кнігай Анатоля Цітова «Шляхамі Францыска Скарыны», «Бяловагруп» — з сапраўды ўнікальным выданнем «Мінск. Праспект Незалежнасці». Ёсць упэўненасць, што масквічы, расіяне не абмінуць увагай кнігу Выдавецкага дома «Звязда» — «Сустрэчы з родным і блізкім», на старонках якой можна адкрыць многія «беларускія адрасы» ў Расіі. Гэтае выданне будзе цікавае ўсім, хто неабыякавы да беларускага і расійскага краязнаўства.

Па традыцыі беларускія выдаўцы вязуць шмат дзіцячай літаратуры, выдатна аформленай лепшымі айчыннымі кніжнымі графікамі. Гэта, у прыватнасці, выданні «Адукацыі і выхавання», «Мастацкай літаратуры», Выдавецкага дома «Звязда», «Народнай асветы», «Пачатковай школы» ды іншых беларускіх выдавецтваў.

Сяргей ШЫЧКО

Прочитано 150 раз Последнее изменение Пятница, 02 июня 2017 17:24
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии