Версия для печати

Тузін моцных

  • Суббота, 05 августа 2017 16:11

У Саюзе пісьменнікаў Беларусі ўзнагародзілі 12 пераможцаў конкурсу «Скарынавай душой узлашчанае слова», прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Школьнікі і дарослыя, праграмісты і гісторыкі, жыхары сталіцы, маленькіх гарадоў Беларусі і нават замежжа — усіх іх сваім прыкладам натхніў і аб'яднаў сам першадрукар.

Конкурс, што сёлета быў аб'яўлены Саюзам пісьменнікаў, выклікаў вялікую хвалю цікавасці творцаў. Яны даслалі арганізатарам свае вершы, прозу, казкі на беларускай і рускай мовах. Але склалася так, што ўсе 6 твораў-пераможцаў напісаныя па-беларуску. Увага да конкурсу сталася настолькі шырокай, што аргкамітэт не абмежаваўся толькі вызначэннем лаўрэатаў, але вырашыў прысудзіць яшчэ 6 спецыяльных прызоў.

Як заўважыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, конкурс ладзіўся з мэтай паказаць адметнасці пісьменніцкай работы, каб праз зварот да ўласнай літаратурнай творчасці яго ўдзельнікі зацікавіліся кнігай і чытаннем у цэлым.

Адметна, што пераможцы атрымалі дыпломы і сімвалічныя статуэткі, якія ў мініяцюры паўтараюць вобраз першадрукара.

Юзэфа ВОЎК

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Крынiца: Звязда

Прочитано 4668 раз