Вторник, 21 08 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларускае прачытанне кітайскай паэзіі XX стагоддзя

  • Понедельник, 29 Январь 2018 11:42
  • Автор 

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыў свет зборнік паэзіі “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: Сто паэтаў Кітая XX стагоддзя”.

З просьбай пракаменціраваць падзею мы звярнуліся да дырэктара выдавецтва паэта і перакладчыка Алеся Бадака. І вось што пачулі ў адказ:

- Работа над такога кшталту выданнем з’яўляецца для нас ганаровай місіяй. Тым болей, што ў выдавецтва складваюцца добрыя адносіны з кітайскімі выдаўцамі. Сёлета, у 2018 годзе, мы рэалізуем цэлы шэраг беларуска-кіатйскіх культурна-асветніцкіх, публіцыстычных праектаў. Што непасрэдна да анталогіі кітайскай паэзіі дваццатага стагоддзя, то аўтар усіх перакладаў, змешчаных у зборніку, – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. Між іншым, гэтай яго працы папярэднічала другая анталогія – “Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая”. За той творчы праект беларускі паэт быў уганараваны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кнігу “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы…”  адкрывае Хуан Цзуньсянь (1848 – 1905) – вершам “Першая раніца 1900 года”. “Вітаючы ранак, зноў голасна певень прапеў./ Ад сонца і месяца далечы свету відны./ Дыск сонца праменіць, і месяц сысці не паспеў./ Ды нетры дрыжаць, і душою валодае гнеў:/ Бо зноўку звіняць недалёка сякеры вайны./ Кітай – у абложы. Журбой пачынаецца год:/ Ён з ношаю крочыць, няшчасці адно і нясе…”.  Адна за другой пра Кітай дваццатага стагоддзя распавядаюць вершаваныя падборкі Ван Цзясіня, Хэй Дачуня, Тань Бяо, Ло Іхэ, Лян Сяоміна, Сі Ду, Цзан Дзі, Ай Ціна, І Ша, Ман Кэна, Цзан Кэцзя, Шао Яньсяна, Сяо Саня, Мао Цзэдуна…

Кастусь Ладуцька

Прочитано 263 раз Последнее изменение Понедельник, 29 Январь 2018 11:43
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии