Воскресенье, 27 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Cабраны пераклады верша Янкі Купалы «А хто там ідзе» на 101 мову свету

  • Вторник, 20 Февраль 2018 09:47
  • Автор  Созвучие

У пярэдадзень чарговага Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу-выстаўкі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» адправіла ў друкарню па-свойму ўнікальную кнігу. Пад адной вокладкай выдання «А хто там ідзе: на мовах свету» сабраны 101 пераклад легендарнага верша народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. «А хто там ідзе, а хто там ідзе/ У агромністай такой грамадзе?/ — Беларусы.»

Абазінская, абхазская, аварская, агульская, азербайджанская, албанская, алтайская, англійская, арабская, армянская, асецінская, ахвахская, балгарская, балкарская, баскская, башкірская, валійская, венгерская, вепская, в'етнамская і іншыя мовы народаў свету (вялікія і малыя мовы жыхароў нашай планеты з розных яе куточкаў!) сталі праваднікамі неўміручых слоў Янкі Купалы. Вялікага паэта, да нядаўняга юбілею якога Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка прамовіў наступныя словы: «Зорка Янкі Купалы ўзышла ў пераломную эпоху, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Сілай свайго таленту паэт вызначыў шляхі развіцця роднай мовы і культуры, акрэсліў духоўныя арыенціры многім пакаленням...»

Складальнікі выдання — прафесар, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша і дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Прадмову да кнігі напісаў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. Ёсць у прадмове і наступнае перакананне: «Упэўнены, што пераклад гэтага выбітнага верша на шматлікія мовы свету будзе спрыяць лепшаму разуменню гістарычнага мінулага беларускага народа, яго надзей і мар, яго душы».

Загаловак у газеце: Купала крочыць па свеце

Крыніца: zviazda.by

 

Прочитано 87 раз Последнее изменение Вторник, 20 Февраль 2018 10:17
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии