Воскресенье, 27 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Юлія Алейчанка: «Не пагубляць бы крылаў першародных»

  • Понедельник, 05 Март 2018 16:05
  • Автор  Созвучие

4 сакавіка на цэнтральнай пляцоўцы ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы адбылася прэзентацыя кнігі “Вецер у валасах”(2018) маладой паэтэсы, перакладчыцы, літаратуразнаўцы Юліі Алейчанкі.

На імпрэзе прагучалі аўтарскія творы пісьменніцы, якія увайшлі ў яе дэбютны зборнік паэзіі “Пад чароўным шкельцам”(2017), і пераклады са свежага выдання “Вецер у валасах”(2018). Напрыклад, слухачы пачулі па-беларуску лірыку Нізома Касіма (Таджыкістан), Андрэя Каровіна (Расійская Федэрацыя), Сяргея Савіна (Украіна) і іншых.

Другая па ліку самастойная кніга Юліі Алейчанкі ўключае непасрэдна пераклады з азербайджанскай, казахскай, кітайскай, літоўскай, балкарсай, рускай, чачэнскай, таджыкскай і ўкраінскай моў, а таксама верш-прысвячэнне мастаку-ілюстратару выдання Камілю Камалу.

Напрыканцы прэзентацыі пісьменніца падпісала свае кнігі для ўсіх жадаючых.

Марына ВАРАБЕЙ

Фота аўтара

Крыніца: Звязда

Прочитано 68 раз Последнее изменение Понедельник, 05 Март 2018 16:11
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии