Воскресенье, 27 05 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Аварскі перакладчык верша “А хто там ідзе?”

  • Суббота, 24 Март 2018 14:39
  • Автор  Сугучча

У каментарах да новага выдання “А хто там ідзе?” на мовах свету” Вячаслаў Рагойша сведчыць: “Падчас працы над гэтай анталогіяй (маецца на ўвазе выданне 1982, з перавыданнем 1983 г. – А. К.) да ранейшых перакладчыкаў далучыліся майстры перакладу на іншыя мовы: аварскую (Расул Гамзатаў)… Прычым многія з перакладчыкаў лічылі за гонар і шчасце перакладаць славуты твор Янкі Купалы”. Спадзяёмся, што сярод такіх быў і Расул Гамзатаў – вялікі паэт Дагестана.

У Расула Гамзатава, якога, лічы, ведае ўвесь свет, даўняя сувязь з Беларуссю. З паэтам сябравалі, яго перакладалі на беларускую мову самыя розныя паэты нашай краіны. Сярод іх – Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Алесь Бачыла, Анатоль Грачанікаў, Сяргей Грахоўскі, Алег Лойка, Янка Сіпакоў, Язэп Семяжон, Максім Танк, Мікола Мятліцкі і іншыя. На беларускай мове ў 1972 годзе пабачыла свет асобная кніга вершаў Расула Гамзатава – “Высокія зоркі”. Пераклады паэзіі вялікага аварца ўвайшлі ў аўтарскую анталогію перакладаў сусветнай паэзіі Міколы Мятліцкага “Сугучча”.

Нараджэннем з 1923 года, Расул Гамзатаў за сваё жыццё (а памёр паэт у лістападзе 2003 года) паспеў некалькі разоў наведаць Мінск, Беларусь. Ён быў жаданым госцем для пісьменнікаў Беларусі, для чытачоў нашай рэспублікі. Памятаю, з якім піетэтам расказваў мне пра сустрэчу з аварскім паэтам Васіль Вільтоўскі – шматгадовы арганізатар руху кнігалюбаў у Беларусі.

У “Беларускай Энцыклапедыі” у 18 тамах (том 5) ёсць, як для энцыклапедыі, грунтоўны артыкул пра народнага паэта Дагестана, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Ленінскай прэміі, але, на вялікі жаль, няма сведчанняў і пра пераклад купалаўскага верша, і, магчыма, пра іншыя пераклады Расула Гамзатава з беларускай паэзіі. Яшчэ трэба высветліць ці былі ўвогуле іншыя звароты класіка аварскай нацыянальнай літаратуры да беларускага мастацкага слова як перакладчыка. І, верагодна, у новым выданні энцыклапедыі “Янка Купала” (плануецца, што яна пабачыць свет у трох тамах) беларускі складнік ў жыцці і творчасці Расула Гамзатава будзе разгледжаны больш падрабязна.

Алесь Карлюкевіч

Фота: tanci-kavkaza.ru

Прочитано 44 раз Последнее изменение Суббота, 24 Март 2018 14:40
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии