Среда, 17 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Беларускі выпуск літоўскага дзіцячага часопіса

  • Суббота, 24 марта 2018 14:45
  • Автор  Сугучча

Яронімас Лауцюс – даўні сябар Беларусі. У Мінску выйшаў цэлы шэраг яго кніг, якія адрасаваны, як правіла, юнаму чытачу. На беларускай і рускай мовах. Спадар Яронімас пастаянна ўдзельнічае ў Днях беларускага пісьменства, міжнародным сімпозіуме літаратураў “Пісьменнік і час”, які праводзіцца ў Мінску, пачынаючы з 2015 года. Актыўна выступае перад чытачамі ў розных аудыторыях беларускай сталіцы.

І, канешне ж, Яронімас Лауцюс імкнецца прапагандаваць беларускую літаратуру, беларускую культуру ў Літве. Вось і сёлета пад яго кіраўніцтвам спраектаваны і выпушчаны “беларускі нумар” літоўскага дзіцячага часопіса “Зорачка”. На старонках папулярнага ў суседняй да Беларусі краіне размешчана шмат інфармацыі пра літаратурнае жыццё ў Беларусі, пра тыя міжнародныя літаратурныя сустрэчы і святы, што ладзяцца ў нашай краіне – як у Мінску, так і ў іншых гарадах. Дзякуючы выданню літоўскі чытач адкрые для сябе мінскія выдавецтвы – “Адукацыю і выхаванне”, “Мастацкую літаратуру”, “Пачатковую школу”, Выдавецкі дом “Звязда”, а таксама пазнаёміцца з тымі кнігамі замежных аўтараў, якія выдаюцца ў Беларусі. На розных старонках часопіса мы сустрэнем звесткі альбо здымкі Вітаутаса Жэймантаса – яшчэ аднаго літоўскага пісьменніка, публіцыста, які добра сябруе з Беларуссю, беларускімі пісьменнікамі. Дарэчы, і Вітаутас Жэймантас, і Яронімас Лауцюс – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Спадар Вітаутас зараз актыўна працуе над кнігай пра беларуска-літоўскія літаратурныя і культурныя стасункі. Асобныя раздзелы гэтай кнігі друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Літвы. Дарэчы, няблага было б перакласці і выдаць гэтую кнігу па-беларуску. Несумненна, яна стане яшчэ адным мастом паміж нашымі краінамі – Беларуссю і Літвой.

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 138 раз Последнее изменение Суббота, 24 марта 2018 14:46
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии