Среда, 17 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Агульскі перакладчык “А хто там ідзе?”

  • Воскресенье, 25 марта 2018 14:52
  • Автор  Сугучча

Лёс кожнага народа звязаны з мовай, яе захаваннем і развіццём. І агулаў – таксама… Іх, агулаў, зусім няшмат у свеце. Перапіс 2010 года сведчыць, што іх у Расіі ўсяго 34 160 чалавек. Значная частка – у Агульскім раёне: больш за 10 тысяч аднапляменнікаў. Жывуць яны і ў Махачкале – каля шасці з паловай тысяч. У Дэрбенце – 3775 чалавек. Ёсць, праўда, агулы і ва Украіне – болей за 100 чалавек. У Азербайджане - болей за 200. У Казахстане – каля 100. Сярод роднасных нацыянальнасцяў, народнасцяў бліжэй да агулаў табасаранцы, лезгінцы, арчынцы, рутульцы, удзіны, цахуры, будухі, крызы, хіналугцы.

І верш народнага песняра Беларусі Янкі Купалы “А хто там ідзе?”, па зразумелых прычынах, раней на агульскую мову і перакладзены быць не мог. Бо пісьменнасць агульская створана толькі ў 1990 годзе. Так, атмасфера агульскага нацыянальнага жыцця ў Савецкім Саюзе, Расійскай Федэрацыі падтрымлівалася, захоўвалася. Нават раённая газета выходзіла, пачынаючы з 1951 года, – праўда, на лезгінскай мове. У 1962 годзе газета сваё існаванне спыніла. А ў 1965 ўзнавілася – але толькі па-руску. З 1993 “Весці Агула” выдаюцца ўжо на рускай і агульскай мовах. І адпаведна развіваецца і мастацкая літаратура.

Першыя кнігі мастацкай літаратуры на агульскай мове з’явіліся ў першай палове 1990-х гг. Іх аўтарамі сталі Камалдзін Ахмедаў, Фатхула Джамалаў, Абу-Муслім Лутаў, Гусейні Малагусейнаў, Рамазан Ісрафілаў, Габібулах Амараў, Раіса Рамазанава.

Перакладчык купалаўскага верша – Шаміль Лутаў. Зусім малады чалавек. Нарадзіўся ў ауле Рыча Агульскага раёна, дзе зараз і жыве, – у 1997 годзе. Вучыцца ў Дагестанскім дзяржаўным педадагічным універсітэце на факультэце фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Працуе на грамадскіх пачатках памочнікам дэпутата Народнага Сходу Рэспублікі Дагестан ад агульскага народа. Часта друкуецца з вершамі ў раённай газеце “Весці Агула”. Жыве ў родным ауле. Нядаўна ў перакладзе на рускую мову творы Шаміля Лутава надрукаваны ў анталогіі “Сучасная літаратура народаў Расіі: Паэзія”. Ёсць сярод іншых вершаў у перакладзе Віктара Куллэ і верш “Агульская мова”. Прывяду адну толькі страфу:

Душу мою каждый миг

мысль неотвязная жжёт:

те, кто утратил язык, –

больше уже не народ!

 

Алесь Карлюкевіч

Ілюстрацыя: Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі

Прочитано 208 раз Последнее изменение Воскресенье, 25 марта 2018 14:53
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии