Среда, 17 10 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Друкуецца ў "Полымі". Ганад Чарказян. Чалавек з мінулага. Апавяданне

  • Понедельник, 02 апреля 2018 16:29
  • Автор  Сугучча

Чарказян Ганад Бадрыевіч нарадзіўся 18 кастрычніка 1946 года ў Арменіі.
Вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 1 горада Ерэвана, у прафесійна-тэхнічным
вучылішчы № 27 горада Эчміадзін, працаваў на суднарамонтным заводзе імя
Ф. Дзяржынскага ў горадзе Туапсе Краснадарскага краю, служыў у Савецкай
Арміі. Скончыў Ерэванскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум (1976) і будаўні-
ча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1982). Пра-
цаваў у будаўнічых арганізацыях Мінска, у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Цяпер — дырэктар фірмы ТСТ.
Піша на курдскай, армянскай і рускай мовах. Выдаў у перакладзе на беларускую
і рускую мовы зборнікі вершаў «Прочность» (1980), «Цвет доброты» (1986), «Про-
странство и время» (1990), «Плач» (1994), «Караваны гор» (1996), «Чаргаві» (2001),
«Дом дождя» (2001), «Тоска по дому» (2003), «Зорная глыбіня» (2005), «Мелодия
разлуки» (2006), кнігі прозы «Шамдзін» (1998), «Камни печали» (1999), «Белая вежа»
(2010), раман «Опередить смерть» (2005) і інш; кнігі для дзяцей.

Апавяданне з цыклу "Інакш мы не можам".

Чалавек з мінулага

Ніхто не ведае, як бы склаўся лёс гэтага чалавека, калі б не выпадак.
Гэта толькі час усё ставіць на сваё месца. І не трэба шукаць ні вінаватых, ні
пакрыўджаных. Проста трэба зразумець, чаму менавіта здарылася так, а не
інакш. Каб зразумець ісціну падзей даўно мінулых дзён, спачатку трэба азір-
нуцца назад, уважліва асачыць, што дзеецца вакол, чым заклапочаны людзі,
як жывуць, аб чым мараць і, вядома ж, што робяць для таго, каб злавіць мару.
Вось тады і зразумееш тое, што было незразумелым.
Чалавека звалі Эцім. На самай жа справе ніхто і не ведаў, якое ў яго сапраўд-
нае імя. Спачатку было так. Ніхто не пажадаў унікаць у сутнасць самой спра-
вы. Ды і працэдура гэтая была звязана з пэўнай доляй рызыкі. А потым усе,
хто быў дасведчаны ў тых падзеях, зніклі. Адны з’ехалі з даўно наседжаных
месцаў, не пакінуўшы па сабе ніякіх слядоў, астатнія адышлі ў іншы свет,
захапіўшы навечна з сабой і таямніцу Эціма¹. Але, як заўсёды, засталася таям-
нічая легенда, якую часта згадвалі дапытлівыя людзі, пабачыўшы, як жыве
дарослы чалавек, што не памятае ні сваіх родных, і нічога іншага. А можа,
ён і не жадае памятаць? Для Эціма, напэўна, час спыніўся занадта даўно.
¹Эцім (курд.) — сірата.
У яго было сваё жыццё, у якім не знайшлося месца ні дрэнным звычкам, ні
чамусьці супярэчліваму. Ён ведаў, што трэба рабіць і чаго нельга. Ён не меў
свайго дома, але ў кожным доме яму знаходзілася месца. Эцім і зямлю капаў,
і кароў пасвіў, і вінаграднікі даглядаў. Нікога ён не крыўдзіў, не крыўдзілі і
яго. Людзей, падобных на яго, сёння называюць бамжамі. Але ён не быў бам-
жом. Проста слыў чалавекам на падхопе. І заўсёды быў запатрабаваным. Але
нейкая суровая таямніца ўсё ж жыла ў ім. Не мог жа ён быць ніадкуль. Яго
ўнутраны стан выдавалі вочы. Калі каму ўдавалася бачыць, як Эцім узіраецца
ўдалячынь, то ён мог заўважыць у яго сутонлівых вачах боль і смутак, якія
скіраваны недзе ў мінулае і зразумелыя толькі яму аднаму.
У курдаў чужых людзей не бывае. Тым больш мужчын. З прычыны гістарыч-
ных абставін мужчыны тут заўсёды былі ў дэфіцыце. І можна зразумець, як рада-
валіся яны, калі нараджаўся сын. І не важна, кім ён вырасце, ёлупам ці сур’ёзным
мужчынам, што стане апірышчам сям’і. Як бы там ні было, а род будзе працягвац-
ца. Будзе, значыць, абаронца і ахоўнік свайго дома, сваёй сям’і, свайго ачага.
Легенда ў вуснах шаноўнапаважанай бабулі Лейлы, бабулі веку, гучала
хоць і праўдзіва, але наіўна. Праўдзіва таму, што яна па логіцы ведала шмат
чаго, што тычылася Эціма. Калі не ўсё. Яна жыла ў той час. І не было ніякіх
падстаў, каб не верыць ёй.
Расказваючы пра Эціма, Лейла спачатку азіралася вакол, потым нахіляю-
чыся да вуха субяседніка, даверліва паведамляла, што Эцім зусім не курдзя-
зід, а армянін. Яна так упэўнена казала пра гэта, што не заставалася і ценю
сумнення, што гэта праўда.
— Быў час, — казала бабуля Лейла, — калі ўсе стралялі ва ўсіх. Армяне
ў туркаў, туркі ў армян і тых, хто быў побач. Бяда, калі ваенныя забіваюць
мірных людзей. Тады ўжо кожны згадвае пра кінжал ці шаблю.
Лейла казала, што ў яе доўгім жыцці было мала светлых дзён. Толькі
паспявалі змяніць жалобную хусціну на светлую, як усё пачыналася наноў.
Усе нацыі харошыя, — казала яна, — але адкуль толькі бяруцца паганцы, якія
знішчаюць людзей. Якія мацеркі нараджаюць іх, і наогул, можа, гэтыя ірады
ад д’ябла і нарадзіліся, калі здольныя на такія д’ябальскія ўчынкі.
І яна плакала, прыціскаючы каляровы акраўчык да вачэй. Але ў бабулі
Лейлы ўжо не было слёз. Яна іх усе даўно выплакала. Хоць звычка плакаць
засталася.
— Пакуль я плакала, у свеце, на жаль, нічога не змянілася. Так, як і раней,
працягваюцца забойствы, цячэ кроў… А ў бедалагі Эціма бацьку забралі свае ж,
армяне. Ён несвоечасова заплаціў падатак за масла. Годам раней памерла яго
жонка. Дом ягоны месціўся ля Васілёвага моста. Я памятаю… Самыя лепшыя
шаўкоўніцы раслі ў яго. Добры быў чалавек. Не любяць гультаі такіх людзей,
зайздрасць точыць іх нутро. Зайздроснікаў і зараз хапае… Дык вось, данёс
хтосьці, што хавае бедалага дома масла, а падаткі не плаціць. Зразумела,
прыйшлі і праверылі. Праўда, масла не знайшлі, але знайшлі дзіз² з тушонкай.
Гэта варанае мяса, залітае тлушчам. Тады і забралі яго. Ён быў чалавекам
разумным. Пакуль яго везлі ў закрытай машыне, па дарозе ён паспеў увесь
той канфіскат з’есці. Яны засталіся асламі. І тады прыдумалі, як адпомсціць.
Ціснулі яму з такой злосцю на жывот, пакуль тая тушонка не выйшла. Адным
словам, скалечылі чалавека. Не вытрымаў ён. А дом і гаспадарку разрабавалі
шакалы-людзі. Потым пастух Усо знайшоў пад чыгуначным мостам гарот-
ніка Эціма. Так яго і нараклі Эцімам. Вось з таго часу і жыве ён між нас.
²Дзіз (курд.) — гліняны посуд для захоўвання прадуктаў.
Да сваіх не вярнуўся. Бяда і толькі. А мог стаць вялікім чалавекам, калі б зай-
здроснікі не з’елі бацьку…
Час ішоў. Не стала бабулі Лейлы. Кажуць, яна была некалі першай пры-
гажуняй у вёсцы. Пражыла са слязьмі ды разбітым сэрцам, і хапіла ёй больш
чым усім астатнім. Пахавала ўсіх сваіх аднагодкаў, галасіла, аплаквала і пакі-
нула гэты свет пасля ўсіх. І больш няма каму расказаць нам пра Эціма.
А Эцім вырас, жыў сярод чужых, цярпець не мог сваіх суродзічаў. Так і
памёр у крыўдзе на свет і людзей, што твораць зло. Ён не пакінуў пасля сябе
ні нашчадкаў, ні зла. Толькі сумныя ўспаміны засталіся пасля чалавека.
Да гэтага часу на старых курдскіх кладах паказваюць магілу Эціма са
сціплым помнікам. Часам хто-небудь паміж іншым скажа, што нябожчык быў
армянінам. «Зямлі хопіць усім», — падхопіць нехта. А яшчэ скажа, што не
трэба заваёўваць чужыя землі і рабіць іх сваімі. Гэтае зло яшчэ ўсё ходзіць
па зямлі і пакрывае іржой варожасці душы людзей… Душы людзей павінны
быць чыстымі…

З курдскай. Пераклад Кастуся Змачынскага

Крыніца: Полымя № 3 (1061), сакавік 2018.

Больш навінаў часопіса тут

 

Прочитано 107 раз Последнее изменение Понедельник, 02 апреля 2018 16:29
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии