Понедельник, 25 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Казачны свет”: знаёмства з народамі свету

  • Вторник, 17 Апрель 2018 11:03
  • Автор  Сугучча

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” ўзноўлена выдатная, патрэбная як школьнікам, так і немаўлятам, ды і іх бацькам таксама, серыя – “Казачны свет”.

Вытокі яе – у 2007 годзе. На некаторы час на серыю “забыліся”. Зараз навінкай у гэтым адметным праекце стаў зборнік “Казкі вандроўніка”. Разам сабрана 16 латышскіх народных казак. “Добрыя лекі”, “Чарадзейная дудачка”, “Тры парады”, “Сярэдняя”, “Чорны Мікеліс”, “Пяцёра асілкаў”, “Бацькава спадчына” і іншыя творы з народнага фальклору суседняга народа перакладзены на беларускую мову Станіславай Умец. Яна і з’яўляецца ўкладальнікам зборніка “Казкі вандроўніка”. Кніга выдадзена пры фінансавай падтрымцы Саюза пісьменнікаў Латвіі і Фонда дзяржаўнай культуры, які працуе ў Латвіі.

Ілюстрацыі да кнігі зрабіла вядомы кніжны графік Марына Каратаева. Знаёмства з малюнкамі выдатнай мастачкі – асобны клопат у адкрыцці цікавага кніжнага праекта.

  • Серыя, несумненна, прыцягне да сябе ўвагу чытачоў і тых, хто апякуецца фальклорам іншых краін, -- дзеліцца развагамі пра кнігу латышскіх народных казак і будучыя планы дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак. – Перш-наперш пазнаёмім чытача з казкамі народаў, якія жывуць у суседніх краінах. Даўно не выдаваліся ў Беларусі на беларускай мове украінскія народныя казкі. А яшчэ хацелася б прадставіць у новых перакладах казкі народаў Польшчы, Літвы. Мо хто з беларускіх перакладчыкаў дзіцячай літаратуры зрабіў бы зборнік казак народаў Расіі. А з часам чаму б не выдаць асобнымі кнігамі казкі народаў Якуціі, Калмыкіі, Удмурціі, Татарстана, Дагестана?!. Адным словам, разам з перакладчыкамі і мастакамі будзем актыўна працаваць над гэтым творчым праектам.

Сяргей Шычко

Прочитано 52 раз Последнее изменение Вторник, 17 Апрель 2018 22:07
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии