Понедельник, 25 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Гімн Бенгаліі” па-беларуску ў перакладзе Міколы Мятліцкага

  • Пятница, 27 Апрель 2018 10:49
  • Автор  Сугучча

Пераклад “Гімна Бенгаліі” на беларускую мову

Незалежнасць, суверэнітэт часам набываюць досыць эмацыйную, паэтычную афарбоўку. Дзесяцігоддзямі як гімн памкненняў беларусаў да вольнага жыцця гучыць верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?”. Нешта падобнае і з гісторыяй верша Рабіндраната Тагора, які зрабіў сваім прачулым словам усё магчымае для ўслаўлення свабоды, волі народа Бангладэш. Невыпадковым падаецца і тое, што твор “Мая залатая Бенгалія” стаў гімнам новай краіны. Гімнам праз многія гады пасля смерці лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Рабіндраната Тагора. Прапануючы чытачам розных краін беларускае пераўвасабленне неўміручага твора, здзейсненае лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколам Мятліцкім, хацелася б адзначыць, што існуюць і іншыя пераклады “Маёй залатой Бенгаліі” на беларускую мову. Іх ажыццявілі паэты Навум Гальпяровіч і Марыя Кобец.

Сяргей Шычко

 

Рабіндранат Тагор

 

Мая залатая Бенгалія,

Я закаханы павек.

Заўжды тваё неба, паветра

Ў душы маёй граюць на флейце.

О маці, лясы твае мангавыя

Сакавік водарам поіць, ах!

О маці, у лістападзе налітаму полю,

Якое пабачыў, я усміхаюся шчыра.

Пышнасць якая, якое сутонне,

Якая пяшчота, сіла магічная –

Быццам сары краёк ты разгарнула бліз каранёў баньянаў

Ля прыбярэжжа ракі.

Матуля, вуснаў тваіх словы

Для слыху майго – нектар,

Ах!

Матуля, калі чало тваё светлае агортвае смутак,

О родная, я слёзы глытаю.

 

З бенгальскай. Пераклад Міколы Мятліцкага

Прочитано 58 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии