Понедельник, 17 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рабіндранат Тагор: дарога да беларускага чытача

  • Вторник, 01 мая 2018 20:44
  • Автор  Сугучча

У 2018 годзе спаўняецца 105 гадоў з часу прысуджэння Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры індыйскаму пісьменніку Рабіндранату Тагору (1913), які пісаў на англійскай і бенгальскай мовах.

Творчасць пісьменніка была заўважана ў XX стагоддзі і беларускімі кнігавыдаўцамі. “Нобелеўская” кніга “Гітанджалі” (альбо “Ахвярныя песнеспевы”) выйшла ў Мінску ў 2006 годзе на рускай і англійскай мовах. Праўда, паэтычная кніга прагучала ў жанры лірычнай прозы. Магчыма, з часам яшчэ хтосьці з беларускіх паэтаў звернецца да паэтычнага прачытання “Ахвярных песняспеваў”. Існуюць жа ўжо пераклады “Залатой Бенгаліі” (верша, які сёння з’яўляецца сімвалам, гімнам Бангладэш) на беларускую мову, зробленыя Марыяй Кобец, Міколам Мятліцкім, Навумам Гальпяровічам. Магчыма, у тэму Тагора ўвойдуць і іншыя майстры мастацкага слова з Беларусі?.. Будзем на гэта спадзявацца.

А першая кніга Рабіндраната Тагора для шырокага чытача ў Беларусі – раман “Крушэнне” – пабачыла свет у мінскім Дзяржаўным выдавецтве БССР у 1958 годзе. Перакладчык – Сяргей Грахоўскі. Пераклад зроблены, як гаворыцца, на авантытуле, з першага тома Збору твораў Рабіндраната Тагора ў 8-мі тамах (Масква, 1955). Зразумела, з рускай мовы.

Асноўнаму тэксту папярэднічае ўступны артыкул (без подпісу). Коратка, у лаканічнай форме чытачу прадстаўляецца пісьменнікам з разлікам, што гэта робіцца менавіта ў беларускім выданні. Чытаем напрыканцы артыкула: “… Яго творы шырока вядомы ў Савецкім Саюзе і ва ўсіх краінах.

На беларускай мове Р. Тагор друкуецца не ўпершыню. Пераклады вершаў Рабіндраната Тагора былі зроблены ў 1925 – 1926 гг. народным паэтам Беларусі Якубам Коласам і надрукаваны ў зборніку “Нашы дні”. У 1927 годзе ў выданні “Маладняка” выйшла яго кніга “Садоўнік” у перакладзе з англійскай мовы Аркадзя Мардвілкі. На англійскую мову з бенгальскай яе пераклаў сам Р. Тагор. Паасобныя творы Р. Тагора друкаваліся ў перакладзе на беларускую мову ў розных перыядычных выданнях”. І далей: “Выданне кніг Р. Тагора на мовах народаў СССР сведчыць аб тым, што савецкі народ высока цэніць творы індыйскага пісьменніка –філосафа і шануе памяць аб ім, як аб сябру Савецкага Саюза”.

Мастак кнігі – кніжны графік Г. Клікушын. А рэдактарам выдання выступіў вядомы ў будучым празаік Іван Пташнікаў. Тыраж – 6000 экзэмпляраў.

У 1976 годзе пабачыла свет у “Мастацкай літаратуры” кніга апавяданняў Рабіндраната Тагора “Выбранае”. Пад адной вокладкай – 21 апавяданне. Перакладчыкі – Г. Шаранговіч (15 апавяданняў), Н. Мешчаракова, К. Станкевіч, Ул. Лапцёнак (усе астатнія пераклалі па два апавяданні). Рэдактар кнігі – Васіль Сёмуха. Мастак – Георгій Паплаўскі. Трэба заўважыць, што народны мастак СССР і народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі меў сталую прыхільнасць да індыйскай тэмы. Пазней, пасля вандровак у Індыю, ён выканае нямала прац, прысвечаных багатай на гісторыю, на розныя прыродныя адрознасці старонцы. У кнізе Рабіндраната Тагора 1976 года – пяць палосных ілюстрацый Георгія Паплаўскага да тэкста і графічны партрэт Рабіндраната Тагора. Мастаком выкананы вокладка і каляровая супервокладка, а таксама – форзацы. Наклад выдання – 5000 экзэмпляраў.

Рабіндранат Тагор быў добра вядомы чытачу на постсавецкай, а значыць – і беларускай прасторы. Каштоўнасці, звязаныя з яго імем і творчасцю, павінны застацца і з чытачамі XXI стагоддзя.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 175 раз Последнее изменение Вторник, 01 мая 2018 21:34
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии