Воскресенье, 23 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Іван Шамякін на уйгурскай мове

  • Среда, 02 Май 2018 17:48
  • Автор  Сугучча

Зазірнуўшы ў біябібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі”, вы зможаце адкрыць для сябе шырокую інфармацыйную прастору пра абсягі вядомасці беларускай літаратуры ў свеце ў ранейшыя дзесяцігоддзі. Многія і многія кнігі Васіля Быкава, Максіма Танка, Івана Чыгрынава, Якуба Коласа, Янкі Купалы, іншых класікаў беларускага прыгожага пісьменства пабачылі свет у розных краінах, на розных кантынентах. Як і раманы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Толькі ў Кітаі выйшла каля дзясяці яго кніг.

Яшчэ ў 1956 годзе у Алмаце (Казахстан) пабачыў свет у перакладзе на уйгурскую мову раман І. Шамякіна “Глыбокая плынь”. Перакладчык – казахскі уйгурскі пісьменнік Жамаліддзін Басакаў. Сёння мала што вядома пра гэтага літаратара. На крайні выпадак – у Беларусі. Я паспрабаваў сёе-тое высветліць. І звярнуўся па дапамогу да доктара філалагічных навук Алімжана Хамраева, казахскага спецыяліста па уйгурскай літаратуры. Некалі рабіў з ім гутарку для часопіса “Нёман”.

І вось што ўдалося даведацца. Жамаліддзін Басакаў у 1960 годзе закончыў Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў дырэктарам школы. Пасля – інспектарам раённага адзела адукацыі. Доўгі час загадваў уйгурскім аддзелам выдавецтваў “Жазушы” (“Пісьменнік”) і Каздзяржлітвыдат.

Першыя апавяданні самога Ж. Басакава ўвайшлі ў калектыўны зборнік “Дастык” (“Дружба”) – “Прыкметы вясны”, “У добры шлях”, “Атамкул з таго свету”. А ў 1957 годзе малады уйгурскі пісьменнік надрукаваў сваю першую аповесць “Вястун народа”. Пасля да уйгурскага чытача прыйшлі аповесці Ж. басакава “Ранішні вецер” (1969) і “Полымя” (1971). Даследчыкі называюць творчасць Ж. Басакава “значным укладам у развіццё пасляваеннай уйгурскай літаратуры”.

Ж. Басакаў – і аўтар рамана-дылогіі “Водазварот” (1964) і “Настаўнік” (1975). У першай частцы – пра цяжкае жыццё вяскоўцаў ў гады калектыізацыі. Другая – пра сельскую інтэлігенцыю.

Арыгінальную творчасць Ж. Басакаў спалучаў з мастацкім перакладам. У яго пераўвасабленні на уйгурскую мову выйшлі творы С. Бубеннава, Ц. Сёмушкіна, Ю. Германа, А. Кадыры і шмат яшчэ якіх савецкіх пісьменнікаў.

Кастусь Ладуцька

 

 

Прочитано 149 раз Последнее изменение Среда, 02 Май 2018 17:49
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии