Воскресенье, 23 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Аржан Адараў – алтайскі перакладчык Янкі Купалы і Аляксандра Пушкіна

  • Среда, 09 Май 2018 12:46
  • Автор  Сугучча

Ні ў аднатомным энцыклапедычным слоўніку “Янка Купала” (Мінск, 1986), ні ў першым томе энцыклапедыі “Янка Купала” (Мінск, 2017) вы не знойдзеце нават згадкі, тым болей – не знойдзеце асобнага персанальнага артыкула пра алтайскага пісьменніка Аржана Адарава (1932 – 2005). А між тым дарэмна пра яго забыліся. У кнізе Я. Купалы “А хто там ідзе ?” на мовах свету” (Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 2017) на старонцы 32 надрукаваны алтайскі пераклад легендарнага верша, здзейснены менавіта Аржанам Айдаравым.

Крыху з біяграфіі Аржана Адарава, сапраўднае імя і імя па бацьку якога – Уладзімір Айінчынавіч. Нарадзіўся пісьменнік 15 ліпеня 1932 года ў вёсцы Каярлык Айрацкай аўтаномнай вобласці. Зараз – Рэспубліка Алтай. Закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага (1957 год). Працаваў карэспандэнтам абласной газеты “Алтайдынг чолмоны”. Пасля -- галоўным рэдактарам, дырэктарам Горна-Алтайскага аддзялення Алтайскага кніжнага выдавецтва. Быў сакратаром Горна-Алтайскага гаркама КПСС. Працаваў літаратурным кансультантам. У 1994 – 2005 – старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Алтай. Памёр у чэрвені 2005 года.

Аржан Адараў выдаў каля трыццацці кніг, у якія ўвайшлі паэтычныя і празаічныя творы. Вершы алтайскага паэта не аднойчы друкаваліся ў цэнтральных перыядычных выданнях – у газетах “Правда”, “Литературная газета». Пяру алтайскага мастака слова належыць і чатыры раманы.

Як перакладчык А. Адараў пераўвасабляў творы алтайскіх паэтаў на рускую мову, разумеючы, што па дарозе шырокага чытача павінен быць мост для шырокага знаёмства. І ў сваю чаргу перакладаў на алтайскую мову з рускай творы пісьменнікаў іншых народаў – Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, Эміль Ліліян Войніч, Георгія Маркава, Чынгіза Айтматава, Дзмітрыя Фурманава, Мусы Джаліля, Мікалая Васільевіча Гогаля, Міхаіла Юр’евіча Лермантава.

А. Адараў – аўтар тэкста Гімна Рэспублікі Алтай. Творчыя, грамадскія заслугі алтайскага пісьменніка адзначаны самым належным чынам. Яму прысвоена званне заслужанага работніка культуры РСФСР. Пісьменнік узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Пашаны, медалямі “За працоўную доблесць”, “За заслугі перад перад Айчынай” II ступені. А. Адараў – народны пісьменнік Рэспублікі Алтай (2004).

На алтайскай ці паўднёва-алтайскай мове згодна перапісу 2010 года ў Расіі гавораць недзе каля 55 тысяч чалавек. Алтайская пісьменнасць на аснове кірыліцы развіваецца з 1840-х гг. З 1928 на 1938 гг. выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт. Цяпер – ізноў кірыліца. У 1869 годзе ў Казані была надрукавана падрабязная граматыка алтайскай мовы. У 1884 годзе – слоўнік. Зараз на алтайскай мове выдаецца рэспубліканская газета “Алтайдынг чолмоны” і чатыры раённых газеты.

Калі меркаваць па біябібліяграфічным слоўніку “Беларускія пісьменнікі”, то на алтайскую мову перакладзены толькі верш Янкі Купалы “А хто там ідзе?”. Акрамя выдання 2017 года, ён змешчаны і ў папярэднім зборніку “А хто там ідзе?” на мовах свету выдання 1982 – 1983 гг. Будзем спадзявацца, што ўсё ж вядомасць беларускай літаратуры ў алтайскага чытача будзе больш шырокай. І што сучасныя пісьменнікі і перакладчыкі з Горнага Алтая звернуцца да перакладаў не толькі беларускай класікі, але і твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 67 раз Последнее изменение Среда, 09 Май 2018 12:47
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии