Воскресенье, 23 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя публікацыі беларускіх пісьменнікаў у Таджыкістане

  • Понедельник, 21 Май 2018 09:11
  • Автор  Сугучча

Новыя публікацыі беларускіх пісьменнікаў у Таджыкістане

“Адабіят ва саньят” (“Літаратура і мастацтва”) – літаратурна-мастацкая газета, пісьменніцкая газета Таджыкістана. Яшчэ з савецкіх дзесяцігоддзяў яна была ўважлівай да беларускай літаратуры.

І ў бліжэйшыя да нас гады старонкі выдання неаднойчы друкавалі пераклады з беларускай паэзіі і прозы, расказвалі пра супольныя праекты беларуска-таджыкскага літаратурнага супрацоўніцтва. Адзін з сёлетніх майскіх нумароў газеты (а ён супаў якраз з правядзеннем Дзён Беларусі у Таджыкістане, візітам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ) знаёміць таджыкскага чытача з вершамі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (перакладчыкам выступае Ато Мірхоча) і навэлай Георгія Марчука (перакладчыкам з’яўляецца Бахціяр Муртаза). Варта згадаць, што параўнальна нядаўна ў Душанбэ былі выдадзены і асобныя кнігі М. Мятліцкага і Г. Марчука.

Сярод нашых памкненняў – і іншыя клопаты, звязаныя з тым, каб беларуская літаратура прыходзіла да нашых чытачоў на таджыкскай мове, -- расказвае пісьменнік і перакладчык Ато Хамдам (між іншым, член Саюза пісьменнікаў Беларусі), які неймаверна шмат робіць дзеля развіцця стасункаў паміж пісьменнікамі Таджыкістана і Беларусі. – Не забываемся мы і на класіку. Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час у Душанбэ пабачаць кнігі паэзіі Максіма Багдановіча і Янкі Купалы.

Сяргей Шычко

Прочитано 56 раз Последнее изменение Понедельник, 21 Май 2018 09:11
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии