Понедельник, 25 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Узнагароды ад Мінінфарма Беларусі – замежным пісьменнікам

  • Воскресенье, 03 Июнь 2018 22:25
  • Автор  Сугучча

У Гродна ў межах XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур праходзіць “Круглы стол” беларускіх і замежных пісьменнікаў “Дыялог літаратур – дыялог культур”. У госці да гарадзенцаў прыехалі літаратары з Азербайджана, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Францыі. Арганізатары такога прадстаўнічага форума – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы, Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”. “Круглы стол” прайшоў у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага.

Пісьменнікі пабывалі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы, дзе прайшоў міжнародны семінар, прысвечаны пытанням мастацкага перакладу. Група літаратараў з розных краін адзначана Падзякамі Міністэрства інфармцаыі Рэспублікі Беларусь. Сярод узнагароджаных – літоўскія пісьменнікі Яронімас Лауцюс, Вітаутас Жэймантас, украінскі публіцыст, навуковец Глеб Кудрашоў, французскі перакладчык Жан Гараньён, які жыве і працуе на дзве краіны – Францыю і Беларусь. Трэба згадаць, што менавіта ён з’яўляецца перакладчыкам двух раманаў Мікалая Чаргінца на фроанцузскую мову. Добра вядомыя ў Беларусі і здабыткі В. Жэймантаса і Я. Лауцюса па прапагандзе беларускай літаратуры ў Літве. Глеб Кудрашоў з Палтавы напісаў выдатную кнігу пра повязь Тараса Шаўчэнкі з Беларуссю. Несумненна, яна патрабуе перакладу на беларускую мову і пра яе павінны ведаць у Беларусі.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 49 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии