Четверг, 22 08 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Максімка Мінскі падарожнічае па Узбекістане

  • Понедельник, 22 октября 2018 09:58
  • Автор  Созвучие

Не мінаюць увагай узбекскія перакладчыкі і беларускую дзіцячую літаратуру.

У газеце “Узбекістон адабіёці ва саньяты” з’явіўся (14 верасня 2018 г.) урывак з аповесці Алеся Карлюкевіча “Прыгоды Максімкі на радзіме і ў другіх краінах”, дзе расказваецца пра сустрэчу юнага філатэліста, беларускага хлопчыка, з эфіопскім прынцам – таксама аматарам філатэліі, збіральнікам экзатычных паштовых марак. Перакладчыца – узбекская пісьменніца Рысалат Хайдарава. Некалькі слоў пра пісьменніцу. Рысалат Хайдарава – аўтар аповесці “Ганарлівая”, гістарычнага рамана “Жаўзо” (так па-узбекску называецца перыяд напрыканцы вясны – на пачатку лета: з 22 мая да 21 чэрвеня). Нядаўна апавяданне Р. Хайдаравай “Трэцяе прадказанне” (пра маладыя гады Мірзы Улугбека) у перакладзе на рускую мову надрукаваў ташкенцкі часопіс “Звезда Востока”. Гэты твор у перакладзе на балгарскую  мову змешчаны і на Інтэрнэт-сайце “Литаратурен свят”. Рысалат Хайдарава – перакладчыца апавяданняў харвацкага пісьменніка Ранка Марынкавіча, сербскага празаіка Іва Андрыча, іспанскага пісьменніка Бласка Ібаньеса. Зараз узбекская перакладчыца рыхтуе “беларускі выпуск” узбекскага часопіса “Жахон адабіёці” (“Сусветная літаратура”).

У апошнія паўгода ва ўзбекскім перыядычным друку з’явіўся цэлы шэраг артыкулаў, прысвечаных повязям беларускай і ўзбекскай літаратур, творчасці Якуба Коласа ў ташкенцкі перыяд яго жыцця.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 66 раз Последнее изменение Понедельник, 22 октября 2018 09:58
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии