Среда, 14 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Літаратура і мастацтва”: сербскія старонкі

  • Воскресенье, 28 октября 2018 13:47
  • Автор  Сугучча

Сёння, 28 кастрычніка, завяршае сваю працу чарговы Бялградскі кніжны кірмаш. Па традыцыі ў ім прымаюць удзел беларускія кнігавыдаўцы.

Дэлегацыю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць дырэктар паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар МАЛАНЯК, намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара Выдавецкага дома “Звязда”, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” перакладчык Аляксей ЧАРОТА, дырэктар выдавецтва “Народная асвета” Вікторыя КАЛІСТРАТАВА, паэт, празаік член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар КАЖУРА. У час выстаўкі на беларускім стэндзе і на іншых кніжных, асветніцкіх пляцоўках горада прайшло досыць шмат мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў і кнігавыдаўцоў.Сярод іншых падзей – і прэзентацыя газеты “Літаратура і мастацтва”. Да бялградскай выстаўкі “ЛіМ” некалькі сваіх старонак у нумары 19 кастрычніка прысвяціў беларуска-сербскім літаратурным адносінам. У перакладах знакамітага беларускага сербіста доктара філалагічных навук Івана Чароты пададзены пераклады вершаў сербскіх паэтаў – па-беларуску загаварылі Таміслаў Ёванавіч, Любіца Мілеціч, Ратка Маркавіч Рыджанін, Ана Дудаш, Райка Петраў Нога, Мір’яна Булатавіч, Нэвена Вітошавіч-Чэкліч, Драган Лакічавіч, Даяна Лазаравіч (яна выступае з вершам “Вянок для Максіма Багдановіча”). Іван Аляксеевіч Чарота – слынны даследчык сербскай літаратуры, руплівы яе прапагандыст у Беларусі. Зробленае ім у гэтым накірунку ўражвае і патрабуе самых высокіх ацэнак. Як і ў творчым, навуковым асяроддзі, так і самага высокага прызнання на дзяржаўным узроўні.

Цімур Выжанін друкуе ў “сербскім” выпуску “ЛіМа” рэцэнзію на кнігу “Пясочны гадзіннік лёсу” (назва рэцэнзіі – “Характар народа – праз прозу XX стагоддзя”), якая выйшла ў серыі “Бібліятэка замежнай прозы”. Пад адной вокладкай – апавяданні дванаццаці аўтараў. Сярод іх – Іва Андрыч, Браніслаў Нушыч, Граздана Олуіч і іншыя вядомыя сербскія пісьменнікі. Іван Чарота выступае з рэцэнзіяй на кнігу А. Карлюкевіча “Шушкала і негові прыяцелі”, якая пабачыла свет у Белградзе па-сербску ў перакладзе Даяны Лазарэвіч.

Цікавым падаецца інтэрв’ю з паэтам Віктарам Кажурам, чыя кніга “Паэтычныя гульні. Загадкі, вершы і калыханкі для дзяцей” выйшла па-сербску ў самы пярэдадзень кніжнай выстаўкі. Перакладчыца – Даяна Лазарэвіч. У “ЛіМе” – і інфармацыя пра ўдзел сербскім міжнародным фестывалі паэзіі беларускай паэтэсы Ганны Мартынчык. Пра фільмы сербскіх кінарэжысёраў у праграме сёлетняга мінскага “Лістапада” расказвае Марыя Асіпенка. 

Несумненна, сербскія калегі з цікавасцю знаёміліся, бралі на чытанне беларускі штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”. Будзем спадзявацца, што і пасля кніжнага кірмаша ў Бялградзе на старонках “ЛіМа” знойдзецца месца творчым ініцыятывам, творчым праектам, звязаным з сербскай літаратурай.

Сяргей Шычко

Прочитано 10 раз Последнее изменение Воскресенье, 28 октября 2018 13:47
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии