Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ахвярныя песнаспевы Рабіндраната Тагора

  • Четверг, 15 ноября 2018 09:06
  • Автор  Сугучча

У серыі Выдаўца Змітра Коласа выйшла чарговая кніга перакладаў – зборнік вершаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1913 год бенгальскага паэта Рабіндраната Тагора.

Варта зазначыць, што засваенне мастацкай спадчыны славутага класіка індыйскай літаратуры пачалося ў Беларусі яшчэ ў 1920-я гады. Сярод першых перакладчыкаў Р. Тагора – і народны паэт Беларусі Якуб Колас. У 1926 годзе класік беларускай літаратуры надрукаваў у пятым нумары часопіса “Чырвоны сейбіт” у сваім перакладзе верш Р. Тагора “Шапнуў ён: “Мілая, ну глянь…”. І яшчэ адзін верш індыйскага паэта ў перакладзе Я. Коласа выйшаў у студзеньскім за 1927 год нумары часопіса “Полымя”. А першая кніга Рабіндраната Тагора па-беларуску – асобнае выданне апавядання-імпрэсіі “Садоўнік” ў 1927 годзе. Перакладчык – празаік, крытык, перакладчык Аркадзь Мардвілка (1905 – 1986).

Новая беларуская кніга Р. Тагора – “Гітанджалі: ахвярныя песнаспевы” (Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018). Памер – 128 старонак. Наклад – 250 асобнікаў. Перакладчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Разанаў. Зборнік -- адна з амаль чатырох дзясяткаў кніг, якія выдадзены ў серыі “Паэты планеты”. “Далёкі мой шлях, і мая вандроўка доўжыцца век./ На калясніцы першага промня зары я выехаў/ і вандрую сярод неабжытых сусветаў, пакідаючы/ на шматлікіх планетах і зорках свой след…” Пераклады Алесем Разанавым здзейснены з англійскай мовы – па лонданскаму выданню “Гітанджалі (Ахвярныя песнаспевы)” 1913 года. Хаця і пісаў індыйскі паэт, драматург, філосаф, мастак, кампазітар, грамадскі і палітычны дзеяч на бенгалі, зборнік сваіх ахвярных песнаспеваў “Гітанджалі” Рабіндранат Тагор запісаў у 1912 годзе на англійскай мове. У час марской вандроўкі ў Вялікабрытанію. Праз колькі месяцаў вершы выйшлі асобнай кнігай па-англійску. І ў 1913 годзе Рабіндранат Тагор стаў першым паэтам-нееўрапейцам лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.

Дарэчы, у серыі “Планета паэтаў” ужо выдадзены пераклады на беларускую мову вершаў Сапфо, Франчэска Петраркі, П’ера дэ Рансара, Уільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Габрыэлы Містраль, Амара Хаяма, Шарля Бадлера, Райнэр Марыі Рыльке, Фрыдрыха Гёльдэрліна, Генрыха Гайнэ, Гіёма Апалінэра і шмат каго яшчэ з паэтаў Еўропы, Азіі, Амерыкі. Сярод перакладчыкаў – Макс Шчур, Лявон Баршчэўскі, Юрка Голуб, Рыгор Барадулін, Андрэй Хадановіч, Яўген Бяласін, Юрка Гаўрук, Васіль Сёмуха і іншыя мастакі слова, якія не толькі сёння, але і ў розныя часіны шчыра рупіліся і рупяцца над пераўвасабленнем розных мастацкіх культур, розных нацыянальных прастораў на беларускую мову.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 19 раз Последнее изменение Четверг, 15 ноября 2018 10:07
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии