Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Янка Купала на Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў лютым 2019 года

  • Суббота, 24 ноября 2018 12:53
  • Автор  Сугучча

Па традыцыі ў Мінску з 6 па 10 лютага 2019 года пройдзе чарговая Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Сярод іншых прэзентацый, імпрэз, аўтограф-сесій – і адмысловая перасоўная выстаўка “Завуся я толькі Янка Купала” (на беларускай і англійскай мовах). Арганізатар выстаўкі – Дзяржаўны Літаратурны музей Янкі Купалы.

– Мы ведаем, што ў 2019 годзе Краінай – Ганаровым госцем на беларускім кніжным кірмашы будуць Злучаныя Штаты Амерыкі, – расказвае дырэктар Купалаўскага музея Алена Ляшковіч. – Відавочна, шырока будзе гучаць англійская мова. Таму мы вырашылі расказаць пра творчасць нашага класіка і па-англійску. Магчыма, і гасцям са Злучаных Штатаў Амерыкі будзе цікава даведацца пра повязь народнага песняра Беларусі з амерыканскай тэмай. Янка Купала быў добра знаёмы з амерыканскай літаратурай. У адным са сваіх публіцыстычных артыкулаў пісаў пра свае чытацкія зацікаўленні творчасцю Эдгара По, Уолта Уітмена, Тэадора Драйзера і Эрнэста Хэмінгуэя.

Таксама Купалаўскі музей правядзе ў час кніжнай выстаўкі-кірмашу грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”, у час якой будуць гучаць вершы беларускага класіка на розных мовах народаў свету.

 

Кастусь Ладуцька

Прочитано 14 раз Последнее изменение Суббота, 24 ноября 2018 12:54
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии