Воскресенье, 21 07 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сябры беларускай літаратуры. “Беларускі матыў”: Юрый Шчарбакоў. Расія, Астрахань

  • Вторник, 25 декабря 2018 18:48
  • Автор  Созвучие

Юрый Шчарбакоў жыве і працуе ў Астрахані. Узначальвае абласную пісьменніцкую арганізацыю. Шмат часу і творчых сіл аддае справе мастацкага перакладу. За творчыя здзяйсненні ў галіне літаратуры адзначаны многімі ўзнагародамі. Лаўрэат першага міжнароднага конкурса перакладаў цюркамоўнай паэзіі “Ак торн”, прэстыжных усерасійскіх літаратурных прэмій “Литературной газеты” “За вернасць Слову і Айчыне” імя А. Дэльвіга, “Расіі верныя сыны” імя Аляксандра Неўскага, Бунінскай прэміі, імя Васіля Трэдзьякоўскага, “Традыцыя”, “Імперская культура”, “Рускае поле”, імя Курмангазы Сагырбаева, імя Валерыя Брусава. Адзін толькі пералік уражвае…

Разам з калегамі Юрый Шчарбакоў заснаваў у Элісце (гэта непадалёку ад Астрахані, у Калмыкіі – у сталіцы старажытнага стэпавага краю) кніжную серыю “Цэнтр літаратурнага перакладу”. У ёй пабачылі свет зборнікі перакладаў Юрыя Шчарбакова з чачэнскай, калмыцкай, аварскай, даргінскай і іншых народаў Расіі паэзіі. Нядаўна Юрый перадаў мне цэлы стосік такіх зборнікаў. Кніга “Напевы гор не выпалены пажарам” – вершы чачэнскіх паэтаў. Пад адной вокладкай – творы тонкага лірыка Адама Ахматукаева і чулага грамадзянскага паэта Ібрагіма Юсупава ў перакладах Юрыя Шчарбакова. Зборнік “Па запавету Расула” – вершы дагестанскіх паэтаў: вядомага ўсяму свету Расула Гамзатава, Фазу Аліевай, Залму Баціравай, Магамеда Ахмедава, Юсупа Хаппалаева, Сувайнат Кюрабегавай, Хаджы – Мурата Таібава, Эльміры Ашурбекавай, Рамазана Рамазанава, Бігішы Гічыханава, выдатнага нагайскага творцы Анварбека Култаева, Бійке Кулунчакавай.

З навінак “Цэнтра літаратурных перакладаў” – зборнік вершаў беларускага паэта старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова ў перакладах Юрыя Шчарбакова. Па сённяшнім часе, калі ініцыятыў адносна перакладу і твораў буйных форм, і адносна падрыхтоўкі перакладных кніг стала ўсё меней, такое выданне з’яўляецца знакавай падзеяй.

І яшчэ болей уражлівым падаецца факт выдання зборніка “Беларускі матыў. Вершы беларускіх паэтаў у перакладах Юрыя Шчарбакова” (Эліста, “Джангар”, 2018). Адкрывае кнігу пераклад урыўка з прадмовы Францыска Скарыны да “Кнігі Юдзіф”. У зборніку – вершы народнага паэта  Беларусі Янкі Купалы, Уладзіміра Дубоўкі, народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, Міхася Пазнякова, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі.

…Юрый Шчарбакоў гасцяваў у Беларусі некалькі разоў. Удзельнічаў у лютым 2015 года ў Першым Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”. Мяркую, што шмат хто запомніў яго палымянае, з чытаннем верша, прысвечанага Беларусі, выступленне. Удзельнічаў у сімпозіуме “Пісьменнік і час” і ў 2018 годзе. Такія сустрэчы надзвычай важныя. У выніку іх нараджаюцца новыя ідэі, складаюцца канкрэтныя творчыя планы. А самае галоўнае – знаёмяцца паміж сабой літаратары. Вось і Юрый Шчарбакоў адкрыў для сябе багаты, шматабсяжны, шматпланавы свет сучаснай беларускай паэзіі. Ужо відавочна, што пасябраваў Юрый Шчарбакоў і з Міхасём Пазняковым, і з Таццянай Сівец, і з Юліяй Алейчанка, іншымі паэтамі. І няма ніякіх сумненняў, што ў расійскіх літаратурна-перыядычных выданнях час ад часу пачнуць з’яўляцца новыя пераклады беларускай паэзіі ў перастварэннях Юрыя Шчарбакова.

А ў Мінску публікацыі арыгінальных вершаў астраханскага творцы пачалі друкавацца ў літаратурным часопісе “Нёман”. А яшчэ – у літаратурна-мастацкім альманаху «Созвучие. Беларусь – Россия», выданне якога ўжо стала добрай традыцыяй беларускага кнігадрукавання. Усяго, пачынаючы з 2014 года, пабачыла свет чатыры выпускі альманаха “Созвучие»… Два з іх былі таксама з адраснасцю досыць канкрэтнай: “Созвучие. Беларусь – Москва», «Созвучие. Беларусь – Санкт-Петербург»…

Алесь Карлюкевіч

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прочитано 110 раз Последнее изменение Вторник, 25 декабря 2018 18:48
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии