Понедельник, 18 02 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Далягляды”: знаёмцеся – проза Венесуэлы

  • Воскресенье, 10 февраля 2019 22:57
  • Автор  Сугучча

Адроджаны літаратурна-мастацкі альманах “Далягляды”, які, як і ў ранейшыя дзесяцігоддзі, прадстаўляе пераклады з розных нацыянальных літаратур, знаёміць беларускага чытача з урыўкамі з рамана венесуэльскага пісьменніка Анібаля Насоа “Мастацтва і Рамёствы”. Перакладчык – Рыгор Ляшук.

Некалькі слоў пра Анібаля Насоа. Нарадзіўся ў 1928 годзе. Пайшоў з жыцця ў 2001 годзе. Знакаміты журналіст, пісьменнік, гумарыст. Літаратурную дзейнасць пачаў ва ўзросце 18 гадоў. З’яўляецца аўтарам многіх гумарыстычных і сатырычных твораў. Быў адзначаны Нацыянальнай прэміяй Венесуэлы ў галіне журналістыкі – у 1969 годзе. Проза А. Насоа надзвычай багатая дэталізацыяй. Пісьменнік часам выступае дасведчаным экспертам у розных галінах жыцця.

Рыгор Ляшук для альманаха “Далягляды” пераклаў і апавяданне Давіны Пасас (Эквадор) “Палюбоўнік”. Дарэчы, Давіна Пасас, якая нарадзілася ў 1973 годзе ў горадзе Кіта, з’яўляецца аўтарам паэтычных кніг “Да смерці… чорт!”, “Тваё імя: што найбольш мне баліць”, “Галасы”, “Мярцвяк для кнігі”, “Буры”.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 3 раз Последнее изменение Воскресенье, 10 февраля 2019 22:58
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии