Понедельник, 18 02 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Паэты Бангладэш – у альманаху “Далягляды”

  • Воскресенье, 10 февраля 2019 22:57
  • Автор  Сугучча

Толькі што выдадзены “Мастацкай літаратурай” альманах перакладаў паэзіі і прозы літаратуры іншых краін на беларускую мову прадстаўляе і творчасць двух майстроў вершаскладання з далёкай ад Мінска Бангладэш. Пад вокладкай зборніка “Далягляды”, які збіраюцца выдаваць штогод, – паэзія Казі Назруло Іслама і Лалона. Перакладчык верша “Мой маніфест” – Навум Гальпяровіч. Творы Лалона “Невядомая птушка” і “Калі рака часу высахне…” пераклала на беларускую Марыя Кобец.

Яшчэ раней паэзія Казі Назруло Іслама (балада “Мяцежнік” ) прагучала на старонках маладзёжнага літаратурна-мастацкага выдання “Маладосць” (восьмы нумар за жнівень 2018 года). Перакладчык – Марыя Кобец. Пададзены быў да той публікацыі і невялікі ўступны артыкул пра легендарнага паэта, чыя творчасць, несумненна, паўплывала на фарміраванне нацыянальнай свядомасці народа Бангладэш, на яго шлях да стварэння суверэннай і незалежнай краіны. Падрадкоўны пераклад твора падрыхтаваў грамадзянін Бангладэш Музахіддзін Іслам, які жыве і працуе ў Беларусі.

Таксама ў жнівеньскай “Маладосці” за 2018 год былі змешчаны тры варыянты перакладу на беларускую мову верша лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Рабіндраната Тагора “Мая залатая Бенгалія”. Гэты верш, напісаны на пачатку дваццатага стагоддзя, з набыццём Бангладэш незалежнасці стаў гімнам гэтай дзяржавы. Перакладчыкамі твора на беларускую мову выступілі Марыя Кобец, Навум Гальпяровіч, Мікола Мятліцкі. Дарэчы, у лютым 2019 года выйшла кніга перакладаў аднаго верша “Мая залатая Бенгалія” на мовах свету”, дзе поруч са згаданымі трыма перакладамі з’явіліся яшчэ два пераўвасабленні легендарнага верша – Сяргея Панізніка і Надзеі Салодкай. “О мая залатая Бенгалія,/ Закаханы ў цябе я да смерці!/ Неба павевы заўжды – у душы/ Гучаць мне мелодыямі на флейце./ О Маці, у мангавых пушчах тваіх/ Вясной напаўняю я чарамі ўздых./ Ах!/ Матуля, гляджу на асеннія сенажаці:/ Палоняць прыгоствы, зямелькі багацці./ Травіцы жывіца, адценняў мігценні,/ Пяшчоты прыроды – мае летуценні”, – гаворыць з беларускім чытачом вуснамі Сяргея Панізніка вялікі Тагор.

У “Даляглядах” прадстаўлены творы пісьменнікаў з 25 нацыянальных літаратур свету. Акрамя паэтаў Бангладэш дыялог з беларускім чытачом вядуць паэты і празаікі Азербайджана і Венесуэлы, Германіі і ЗША, Ізраіля і Ірландыі, Італіі і Кітая…

 

Сяргей Шычко

Прочитано 4 раз Последнее изменение Воскресенье, 10 февраля 2019 22:58
Другие материалы в этой категории: « “Далягляды”: знаёмцеся – проза Венесуэлы
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии