Вторник, 15 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Грукоча свет…

  • Среда, 27 марта 2019 10:50
  • Автор  Сугучча

Зборнік вершаў паэтаў розных народаў Расіі ў перакладзе “Карэнні сілу берагуць” падрыхтаваны да выдання ў Мінску.

Кніга, якую спраектавалі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” і якой прадаўжаюць серыю “Сябрына: паэзія народаў Расіі”, – адлюстраванне тых стасункаў, што ў апошні час складваюцца ў беларускай літаратуры з літаратурамі народаў Расійскай Федэрацыі. Беларуска-расійскае пабрацімства, якімі б складанасцямі не вызначалася XXI стагоддзе, мае трывалы грунт. І ў Беларусі жывуць і працуюць прадстаўнікі многіх народаў Расіі. Нават прыкметным падаецца такі цікавы факт. Заснавальнік, руплівец карацінскай мовы (ёсць такая Карата ў Дагестане) паэт і мастак Хізры Асадулаеў жыве і працуе ў Беларусі. Нават узнагароджаным медалём Францыска Скарыны.

Раней у серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” выйшлі кнігі народнага пісьменніка Удмурціі Вячаслава Ар-Сяргі “Ранішні вецер у акне” і народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна “Начныя птушкі”. Перакладчык першай з іх – Віктар Гардзей. Другую пераклаў Мікола Мятліцкі. Віктар Шніп сабраў разам паэтаў Башкартастана (Шайхзада Бабіч, Зульфія Хананава, Мустай Карым), Дагестана (Амінат Абдулманапава, Сувайнат Кюрбекава, Анварбек Култаеў, Шаміль Лутаў, Міясат Муслімава, Баху-Меседу Расулава), Кабардзіна-Балкарыі ( Саліх Гуртуеў), Калмыкіі (Эрдні Эльдышаў), Марый-Эл (Святлана Грыгор’ева-Сато), Татарстана (Рэнат Харыс), Чачэнскай Рэспублікі ( Адам Ахматукаеў, Пецімат Пецірава, Алвадзі Шайхіеў), Чувашыі (Валеры Тургай). Уражлівае суседства!.. Народныя паэты, лаўрэаты прэстыжных літаратурных прэмій, творцы, чые вершы чытаюць свае родныя, свае нацыянальныя чытачы… Спадзяёмся, што і ўваходжанне ў беларускі мастацкі свет будзе адметным, цёплым, прыязным.

Мне асабіста гэтая кніга цікавая многімі складнікамі. І перш-наперш – сваімі тэматычнымі абсягамі. Разам з паэтамі розных народаў і ўважлівым перакладчыкам адкрываеш далёкія старонкі бязмежнай Расіі. Адкрываеш гісторыю гэтых старонак і гісторыю народаў, у якой шмат драматычных, складаных падзей. Паэты, якія сабраліся ў трэцяй кнізе серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі”, адпрэчваюць мітусню, прыўздымаюць на новыя вышыні высакароднасць і сілу маральнага духу. Яны, паэты рознага ўрозсту і розных пакаленняў, магчыма, розныя па сваіх сацыяльных перакананнях, імкнуцца “людзьмі заставацца”. Яны Чалавечнасць, званне Чалавека выпісваюць сапраўды з вялікай літары.

Дробяззю жыць… Ты не мог драбязіцца.

Смерць палюбіла, адпрэчыць не мог.

І зразумеў, што мне век не прыжыцца

Там, дзе ёсць вы… Я ступіў за парог!

 

Вось я ў абдымках магільных – збавенне

Ад мітусні і ад здрады навек.

Іх я адпрэчыў і лёг пад каменне,

Каб мне сказалі: тут спіць чалавек.

Так напісаў у вершы “Надпіс на надмагіллі юнага паэта” класік башкірскай паэзіі Шайхзада Бабіч (1895 – 1919), які і сам пайшоў з жыцця зусім юным. Але і за свае 24 гады паспеў зрабіць вельмі шмат. Выдаў кнігу вершаў “Сінія песні: Малады Башкартастан” – у 1918 годзе. А яшчэ паспеў адбыцца як грамадзянін, асоба. Працаваў у рэдакцыях часопісаў “Акмула” і “Кармак”. Удзельнічаў у башкірскім нацыянальным руху. Быў рэдактарам газеты “Башкартастан”. Узначаліў маладзёжную арганізацыю башкір “Тулкын” (“Хваля”). Працаваў ваенным карэспандэнтам у башкірскіх вайсковых злучэннях у 1918 – 1919. 28 сакавіка 1919 года пры пераходзе Башкірскай Арміі на бок Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі быў забіты чырвонаармейцамі…

Сёння паэт Шайхзада Бабіч – нацыянальны герой Башкартастана. Яго імя – у назвах вуліц многіх населеных пунктаў. Яго імя, яго жыццё – сімвал вернага служэння роднаму народу. Так, пэўна, заўсёды і бывае: памяць захоўвае імёны тых вартых сыноў і дачок, хто выявіў сябе патрыётам, барацьбітом за роднае, за ўласнае, праявіўшы пры гэтым годнасць і гонар.

Мікола Берлеж

Прочитано 105 раз Последнее изменение Среда, 27 марта 2019 10:55
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии