Вторник, 15 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

У Пекіне прэзентавалі кнігу вершаў сучаснага кітайскага паэта Ван Цзянжаа

  • Понедельник, 01 апреля 2019 09:35
  • Автор  Сугучча

Падзея адбылася 27 сакавіка ў Другім Пекінскім універсітэце. Увазе студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў быў прадстаўлены зборнік вершаў Ван Цзянчжаа «Метафара белага снегу», які пабачыў свет у мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая». «На прэзентацыі размова ішла і пра праект увогуле, — расказвае доктар філалагічных навук спадарыня Чжан Хуэйцінь. — Мы ўдзячны беларускаму боку, што так настойліва прапагандуецца паэзія Кітая ў перакладах на беларускую мову. Ван Цзянчжаа — адзін з найцікавейшых паэтаў сучаснасці. Мы рады, што яго творчасць знайшла чытача і ў Беларусі». 

Прыемна, што падзея, якая пазнаёміла з беларускай кнігай кітайскага мастака слова, супала яшчэ і з часопіснай публікацыяй твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў у Кітаі: толькі што ў часопісе «Захад», дзякуючы руплівасці спадарыні Чжан Хуэйцінь і спадара Хань Сяое, надрукаваны пераклады твораў Рыгора Барадуліна, Алеся Бадака, Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Шніпа. Гэты клопат ажыццёўлены яшчэ і ў рамках дзейнасці Цэнтра даследаванняў Беларусі, які працуе ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў ужо не першы год.

Алесь Карлюкевіч

Крыніца: Звязда

Прочитано 112 раз Последнее изменение Понедельник, 01 апреля 2019 13:23
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии