Среда, 01 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Жан Бахыт (Бахытжан Канап’янаў). Казахстан. Вершы  

  • Среда, 06 января 2021 08:24
  • Автор  Сугучча

«Трымценне знойдзенага слова…». З рубрыкі «Дыпламатыя перакладу» газеты «Літаратура і мастацтва».

 

Сумленне

Між люстрам

І чалавекам, калі ён глядзіць на сябе,

Нібыта ў прасторы ажывае рэха.

Між люстрам

І чалавекам

Нібыта нябачны з’яўляецца нехта.

Між люстрам

І чалавекам,

Магчыма, узнікаюць рысы пасрэдніка

Ці, наадварот, — зусім знікаюць.

Усё залежыць ад таго,

Як глядзіць на сябе

Праз гады

Чалавек.

 

***

Ні слова зоркі не гавораць мне.

А хваля мкне, да хвалі хваля мкне.

О хвалі, хвалі, вы па зорках зверце

Шлях незваротны гэтага жыцця.

За морам дзесьці, што ляжыць

 усцяж,

Даткнецца ён да гарызонту смерці.

 

Лісце і вецер

Гоман маладога лісця —

Гэта імкненне да вечнай свабоды.

І вецер тут не істотны.

Лістапад —

Гэта сум па пражытым часе

І марах,

Якія крадзе вецер,

Што жыў у дрэвах.

 

Метафара Мукагалі

Паэзія,

Мой фатум ты, мой лёс,

Люстэрка

І блізнюк маіх жаданняў.

Паэзія,

Маёй душой ты ёсць,

Што вобразы ўзяла

З тваёй душы дазвання,

З люстэрка мкне святло,

Бруіць заўжды яно,

Святло не ведае згасання.

 

Прыпавесць восені

Як раніцай дажджы, а не пагода,

І спехам ты шукаеш парасон,

Мне дадушы пара такая года,

Хоць мёртвы ў санаторыі сезон.

Каб межаў не было ўнутры і звонку,

Чароўны сшытак стану я ўсчынаць.

Там будзе запаветная старонка,

З якой і варта нешта пачытаць.

Астатняе знікае з непагодай,

Астатняе змывае дождж праз сон,

Злуешся крыху, бо, забыты модай,

Працягвае знаёмства парасон.

З аповеду паўтонаў я адразу

Ў аповесці падтэкст пайду знарок.

Ды, зрэшты, гэта ўсё не для паказу,

Не варта перакройваць зноўку рок.

 

З казахскай. Пераклад Бажэны Ганушкінай

Прочитано 343 раз Последнее изменение Среда, 06 января 2021 15:27