Четверг, 22 11 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сябры беларускай літаратуры: У Ланьхань (Гао Ман)

У Ланьхань (Гао Ман) (нар. 1926, г. Харбін, Кітай) , кітайскі публіцыст, перакладчык. Закончыў Інстытут Саюза Хрысціянскай Моладзі. На працягу многіх гадоў працаваў у таварыстве кітайска-савецкай дружбы на розных пасадах і ў іншых падобных установах. Ажыццяўляў вусныя, пісьмовыя пераклады.

Займаўся вывучэннем рускай і савецкай літаратур, мастацкімі перакладамі, рэдагаваннем, таксама ўдзельнічаў у арганізацыі мерапрыемстваў па папулярызацыіі культурнага абмену і ўмацаванню дружбы паміж Кітаем і СССР. З’яўляецца кансультантам пры Таварыстве расійска-кітайскай дружбы, членам Саюза пісьменнікаў Кітая, Асацыяцыі кітайскіх перакладчыкаў, Саюза кітайскіх дзеячаў выяўленчага мастацтва. Да 1989 года працаваў у Інстытуце замежнай літаратуры пры Кітайскай Акадэміі грамадскіх навук, а таксама з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса “Сусветная літаратура”. У сапраўдны час – ганаровы член Камітэта навучальнай часткі Акадэміі грамадскіх навук.

На працягу амаль 70 гадоў займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Выдаў кнігі па тэме культурнага абмену, па стымуляванні сяброўскіх адносін паміж Кітаем і замежнымі краінамі: “Даўно не бачыліся, Масква!”, “У горадзе і за горадам”, “Падарожжа да Святой гары”, “Мясціны рэзідэнцый расійскіх паслоў”, “Замалёўкі пра выяўленчае мастацтва Расіі”, “Душэўнае хваляванне”, “Сярэбраны век”, “Я малюю Расію”, “Велічныя цяжкасці”, “Біяграфія Пастэрнака”, “Крылы гісторыі”, “Абеліскі. Храмы”, “Запіскі пра чалавечае жыццё”, “След ад чарнілаў”, “Развагі пра культуру Расіі”, “Карціны Гао Мана” і інш. Сярод перакладаў – лірычная паэзія А. С. Пушкіна, зборнік п’ес і лістоў М.Ю. Лермантава, лісты Л. М. Талстога мастакам, паэзія А. Ахматавай, С. Ясеніна, У.У. Маякоўскага, паэма Т. Р. Шаўчэнкі “Кацярына”, вершы І. Франко, М. Танка, кнігі С. Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі” і інш.

Аўтар каліграфічных партрэтаў беларускіх пісьменнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, В. Быкава, А. Адамовіча, С. Алексіевіч, М. Танка, Н. Гальпяровіча, А. Карлюкевіча. Узнагароджаны ордэнам Дружбы (Расійская Федэрацыя), ордэнам “За асаблівыя заслугі перад Айчынай” 3-й ступені (Украіна), расійскімі літаратурнымі медалямі М. Горкага, А. Астроўскага, А.С. Пушкіна і інш. адзнакамі. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Расіі, з’яўляецца ганаровым доктарам Інстытута па вывучэнню Далёкага Усходу Расійскай Акадэміі навук, ганаровым акадэмікам Расійскай Акадэміі навук.

Алесь Карлюкевіч. 

Прочитано 733 раз
Другие материалы в этой категории: Кнігі як птушкі… © Гао Ман »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии