Понедельник, 10 12 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Далягляды”: вяртанне альманаха

  • Суббота, 10 ноября 2018 09:02

У “Мастацкай літаратуры” запланаваны да выпуску альманах перакладаў твораў прозы, паэзіі розных народаў і краін. Мяркуецца, што зборнік “Далягляды”, за плячыма якога – даўняя гісторыя, пабачыць свет да адкрыцця чарговага мінскага лютаўскага кніжнага кірмашу.

– Гадавік ужо складзены, –  расказвае галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп. – Магчыма, сёе-тое яшчэ дадасца. Але ў асноўным змест ужо вызначаны. Будуць прадстаўлены літаратуры ЗША, Кітая, Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Ізраіля, Сербіі, Турцыі, Бангладэш, Эквадора, Украіны, Літвы, Азербайджана, Туркменістана, Таджыкістана, Узбекістана, Расіі. З перакладчыкаў свае работы нам прадставілі Андрэй Хадановіч, Юлія Алейчанка, Аксана Данільчык, Павел Касцюкевіч, Іван Чарота, Навум Гальпяровіч, Марыя Кобец, Рагнед Малахоўскі, Мікола Мятліцкі, Казімір Камейша, Адам Шостак…

І калі паэзія Кітая добра вядомая праз іншыя публікацыі ў апошнія гады (выходзіць адмысловая серыя “Светлыя знакі: Паэты Кітая”, пабачылі свет дзве аўтарскія анталогіі перакладаў з кітайскай паэзіі Міколы Мятліцкага), то літаратуры Эквадора і Бангладэш у некаторай ступені з’яўляюцца адкрыццём для беларускага чытача. Апавяданне эквадорскай пісьменніцы Давіны Пасос пераклаў Рыгор Ляшук. А вершы бенгальскага паэта Казі Назруло Іслама – Навум Гальпяровіч. Досыць грунтоўна прадстаўлены ў “Даляглядах-2019” нацыянальныя літаратуры народаў Расіі. З башкірскай паэтэсай Зульфіёй Хананавай знаёміць Марыя Кобец, вершы татарскага паэта Закі Нуры ўзнаўляе па-беларуску Мікола Мятліцкі. А Рагнед Малахоўскі пераклаў чачэнскую паэтэсу Лулу Куні, лакскага паэта Аляксея Гаджыева, калмыцкага – Міхаіла Хонінава, удмурцкую паэтэсу Ларысу Марданаву.

Завяршае гадавік раздзел “Узаемасувязі”, у якім расказваецца пра стасункі беларускай літаратуры з літаратурамі Таджыкістана, Узбекістана, Расіі.

Сяргей Шычко

Прочитано 643 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии